У першую нядзелю вясны на базе Капаткевіцкага дома культуры прайшла таварыская матчавая сустрэча сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту.

Больш за дваццаць удзельнікаў спаборнічалі ў чатырох відах спорту: тэніс, більярд, дартс, шашкі. Згодна з палажэннем у спаборніцтвах прымалі ўдзел асобы ад 50-і гадоў. Самаму старэйшаму ўдзельніку ў гэты дзень споўнілася 78 гадоў.
Мерапрыемства праводзіліся перш за ўсё сярод людзей старэйшага ўзросту для агітацыі здаровага ладу жыцця, з мэтай ўключэння насельніцтва да актыўных заняткаў па даступных відах спорту.
Варта адзначыць, што ў кожным відзе праграмы хапала спартыўнай барацьбы. Пасля ўрачыстага адкрыцця пачаліся спартыўныя баталіі. Вельмі пераканаўча прайшоў турнір Петрыкаўчанін Віктар Іваноў, выйграўшы сваіх сапернікаў на папярэднім этапе. Таксама ў фінал выйшаў Юрый Юніцкі, але ў фінальным матчы ён саступіў Віктару Іванову з лікам 1:8. У барацьбе за трэцяе месца Аляксандр Ліпінскі з гарадскога пасёлка Капаткевічы пераканаўча абыграў свайго земляка Віктара Бабра.
У шашачных “бітвах” сярод жанчын першае месца заняла Галіна Клапаць, другое месца дасталася Кацярыне Хамец і трэцяе – гаспадыні турніру Таццяне Антанішынай.
Сярод мужчынскай паловы перамогу атрымаў Юрый Юніцкі, другое месца дасталася самаму старэйшаму ўдзельніку Сяргею Шпаку. Трэцім прызёрам стаў Уладзімір Адаміч.
У дартсе перамогу атрымалі Алена Харамецкая, другі вынік у Кацярыны Хамец і трэцяе месца ў Галіны Вабішчэвіч. Сярод мужчын самым трапным снайперам стаў Мікалай Антанішын, другі вынік у Уладзіміра Вабішчэвіча і трэцяе месца ў Віктара Іванова.
У настольным тэнісе супер-перамогу атрымала Аксана Кавальчук. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім прызёрам былі ўручаны дыпломы і граматы ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў фізічнай культуры і спорту. Спонсарам спартыўнага мерапрыемства сярод удзельнікаў паважанага ўзросту выступіла раённая арганізацыя ”Беларускі саюз жанчын”, якая прадаставіла сувенірную прадукцыю – кубкі з нацыянальнай сімволікай. Удзельнікі мерапрыемства выказваюць удзячнасць старшыні арганізацыі Галіне Казак за праяўленую ўвагу да спартсменаў. Таксама добрыя словы падзякі хачу выказаць калектыву Капаткевіцкага дома культуры і кіраўніку Ядвізе Суботка за падараны настрой.
Дзякуем усім, хто арганізаваў гэтую сустрэчу, яна несумненна дала добры зарад бадзёрасці.

Аляксей КАЮКАЛА, старшыня пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна”.
Фота з архіву арганізацыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о