У нядзелю, 4 жніўня, у фізкультурна-аздараўленчай зале ДЮСШ пройдуць 3-ці раённы турнір па більярдзе сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту, прысвечаны памяці Ігара Шэстапалава, і раённыя спаборніцтвы па шахматах.
Жараб’ёўка сярод аматараў більярда і сістэма правядзення турніру будуць вызначаны ў дзень спаборніцтваў у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў.
Шахматны турнір уваходзіць у праграму 20-й спартакіяды сярод працоўных калектываў. Састаў каманды: 2 удзельнікі – мужчына і жанчына. Агульнакамандныя вынікі будуць падлічвацца па суме занятых месцаў асобна сярод мужчын і прадстаўніц прыгожай паловы. Як заўсёды, прызёраў чакаюць каштоўныя прызы.
Пачатак абодвух спаборніцтваў у 10 гадзін. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары тэлефона 2-70-58.
Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна”.
Оставить комментарий