У нядзелю, 29 верасня, у спартыўнай зале горада Петрыкава адбудуцца спаборніцтвы сярод ветэранаў па дартсе і настольным тэнісе.

Мерапрыемства прымеркавана да Дня пажылых людзей. Узрост удзельнікаў: жанчыны – ад 55 гадоў, мужчыны – ад 60 гадоў. Залік турніру – асабісты па абодвух відах спорту, а вось сістэма правядзення спаборніцтваў будзе вызначана ў дзень правядзення і будзе залежыць ад колькасці ўдзельнікаў у кожнай дысцыпліне.
Пачатак мерапрыемства ў 10 гадзін. Удзельнікі павінны мець заяўку на ўдзел з адзнакай і пячаткай камандзіруючай арганізацыі і, пажадана, візай урача.
Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 8-029-373-71-84.

Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о