З 15 па 19 студзеня ў мэтах стабілізацыі абстаноўкі на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна праходзіць рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства “Захавай сабе жыццё!”.
Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі пешаходаў і веласіпедыстаў да важнасці няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святлоадбіўных элементаў і адзення павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах дрэннага надвор’я.
Арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам. Асаблівая ўвага – выяўленню вадзіцеляў і пешаходаў, якія груба парушаюць ПДР.
Таксама на маршрутах патрулявання ажыццяўляецца кантроль за спраўнасцю вонкавага асвятлення, наяўнасцю фактаў яго адключэння ў начны час, а таксама за работай арганізацый па зімовым утрыманні вулічна-дарожнай сеткі.
Заклікаем усіх быць вельмі ўважлівымі на дарозе, паведамляць па тэлефоне «102» пра пешаходаў і веласіпедыстаў, якія ствараюць пагрозу бяспецы, з мэтай іх своечасовага выдалення з праезнай часткі!
Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ АУС
Петрыкаўскага райвыканкама.
Фота Галіны КАЗАК.
Оставить комментарий