З 20 па 26 лістапада з мэтай стабілізацыі абстаноўкі на дарогах Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства «Захавай сабе жыццё!».
Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі пешаходаў і веласіпедыстаў да важнасці бездакорнага выканання правілаў бяспекі паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў і вопраткі павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я.
У час мерапрыемства арганізаваны ўзмоцнены кантроль да дарожным рухам. Асаблівая ўвага будзе надавацца выяўленню вадзіцеляў і пешаходаў, якія груба парушаюць правілы дарожнага руху. На маршрутах патрулявання, будзе ажыццяўляцца кантроль за спраўнасцю вулічнага асвятлення, фактамі яго адключэння ў начны час, а таксама за работай арганізацыі па зімовым утрыманні вулічна-дарожнай сеткі.
Заклікаем быць усім асабліва ўважлівымі на дарогах, паведамляць па нумары тэлефона 102 пра пешаходаў і веласіпедыстаў, якія ствараюць пагрозу бяспецы.
Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.
Оставить комментарий