Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні  Петрыкаўскага райвыканкама Наталляй  Ходзька сустрэлася з працоўнымі калектывамі  ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва  райвыканкама,  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тэма сустрэчы – “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас”. 

Захаваць і прымножыць

Як заўважыла Наталля Мікалаеўна, выбары – гэта заўсёды адказна, выбары Прэзідэнта – адказна ўдвая. Таму што мы, беларусы, выбіраем свайго кіраўніка, таго, хто будзе абараняць нашы інтарэсы, гарантаваць выкананне нашых правоў. Таго, хто гарантуе, што мы будзем жыць у мірнай і незалежнай краіне, спакойна выхоўваць сваіх дзяцей і не баяцца за іх будучыню. Прадстаўнік улады адзначыла, што пры дзеючым Прэзідэнце ў Беларусі пабудавана суверэнная і незалежная дзяржава для народа, сфарміравана ўласная, унікальная мадэль народаўладдзя. Беларусь – краіна з нізкім узроўнем сацыяльнага расслаення насельніцтва па даходах і якая самастойна забяспечвае сябе ва ўсіх стратэгічна-важных сферах жыцця.

Захаваць і прымножыць

Перад прысутнымі выступіла галоўны спецыяліст  аддзела ідыялагічнай  работы і  па справах моладзі Крысціна Браім.  Дакладчык акцэнтавала ўвагу на дасягненнях і перспектывах развіцця краіны.  Было адзначана, што беларусам ўдалося не толькі захаваць і мадэрнізаваць эканоміку краіны, але  і палепшыць яе,  прыстасаваць да сучасных рэалій.  Мы не толькі самі сябе забяспечваем усім неабходным, але і ўвайшлі ў пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў у Еўропе. Павышаная ўвага надаецца развіццю рэгіёнаў у плане рэалізацыі інвестыцыйных праектаў “Адзін раён адзін праект”. У Петрыкаўскім раёне ў 2023 годзе рэалізаваны праект ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” “Цэх пелетнай вытворчасці” магутнасцю 20 тысяч тон у год.

Захаваць і прымножыць

Пад час сустрэчы перад прысутнымі выступілі члены  прапагандысцкай групы: прадстаўнікі жыллёва- камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, рэдакцыі раённай газеты. Удзельнікі дыялогу змаглі задаць пытанні і абмеркаваць актуальныя сацыяльныя тэмы. Мерапрыемства паказала, што жыхары райцэнтра зацікаўлены ў будучыні сваёй краіны і гатовыя прымаць ўдзел у яго фарміраванні.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о