За згуртаванасць беларускага народа і моцную Беларусь

0
204

Беларускі выбарчы брэнд – галасаванне сем’ямі: парамі, з дзеткамі, з унукамі і праўнукамі – аб’яднаўшыся некалькімі пакаленнямі ў жаданні зрабіць свой выбар, быць датычным да развіцця краіны і, адпаведна, малой радзімы.

На свой выбарчы ўчастак у першай гарадской школе ветэран працы Іосіф Аляксандравіч Фелькін прыйшоў у дні датэрміновага галасавання у ліку першых, каб аддаць свой голас за згуртаванасць беларускага народа і моцную Беларусь.
У свае амаль 93 гады Іосіф Аляксандравіч, як ніхто іншы, ведае, як важна жыць у міры і згодзе. Мужчына ўпэўнены, што важны і яго голас падчас выбараў, і ад яго залежыць, якім будзе нашае заўтра.

– Колькі выбараў было, я ніколі камісію не запрашаў да сябе дадому. Мы з жонкаю заўсёды толькі на ўчастку галасуем – прыемна адчуць атмасферу ўсеагульнай згуртаванасці і асабістай датычнасці да важнай справы. Сёння я прыйшоў на ўчастак з праўнукам Ягоркам. Буду малога пасвячаць у тонкасці выбарчага працэсу. Для мяне вельмі важна, каб ён вырас сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны, адказным і законапаслухмяным.
Родную Беларусь хачу бачыць моцнай і мірнай, – падзяліўся думкамі Іосіф Аляксандравіч.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о