За рулём – не на сувязі

0
82

Аналіз аварыйнасці сведчыць аб тым, што адной з прычын учынення ДТЗ з’яўляецца адцягненне вадзіцеляў ад кіравання транспартным сродкам, а менавіта парушэнне правілаў карыстання радыё- і тэлефоннай сувяззю падчас руху.

За 2024 год да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 1500, а спачатку гэтага года ўжо 65 вадзіцеляў, якія праігнаравалі гэтае патрабаванне ПДР. Што да статыстыкі па раёне, то такіх правапарушэнняў выяўлена 8.
У сувязі з гэтым, у перыяд з 29 студзеня па 4 лютага 2025 года, Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “За рулём – не на сувязі!”, накіраваную на павышэнне бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху шляхам выключэння фактараў, якія адцягваюць і зніжаюць увагу пры кіраванні транспартнымі сродкамі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна з пунктам 10.4 ПДР, вадзіцелю забараняецца карыстацца падчас руху транспартнага сродку апаратам радыё- і тэлефоннай сувязі, а таксама іншымі прыладамі, не прадугледжанымі канструкцыяй транспартнага сродку, калі для гэтага неабходна трымаць іх у руцэ або ўздзейнічаць на іх.
Адказнасць за такое парушэнне прадугледжана часткай 5 артыкула 18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь і прадугледжвае штраф у памеры да 2 базавых велічыняў. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года ў адпаведнасці з часткай 14 артыкула 18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь штраф складзе ад 2 да 8 БВ.

Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о