Аляксандр Верамееў, старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта:
– Галоўная палітычная падзея гэтага года – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – стартавала ўчора датэрміновым галасаваннем.
Так, на гэтым тыдні мы разам будзем вызначыць шлях далейшага развіцця нашай краіны. Мы разам будзем вызначаць наш агульны лёс. І ўсе мы павінны дакладна ўсведамляць: ад удзелу кожнага, ад нашых дзеянняў залежыць не толькі наша ўласная будучыня, але і заўтрашні дзень нашых дзяцей і ўнукаў.
За гады незалежнасці беларусам удалося пабудаваць паспяховую дзяржаву, сацыяльна арыентаваную, справядлівую, у якой чалавек акружаны клопатам і падтрымкай. Мы жывем і працуем, развіваючы нашу прамысловасць, сельскую гаспадарку, навуку, тэхналогіі, сацыяльную інфраструктуру і многія іншыя напрамкі. Мы захоўваем сямейныя каштоўнасці, беражліва ставімся да гістарычнай памяці і праўды, да традыцый продкаў. І гатовы абараняць усё гэта, у тым ліку выказваючы сваю волю на выбарчых участках.
Цяперашні няпросты час як ніколі патрабуе ад кожнага актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а ўдзел у выбарах – гэта і ёсць сведчанне неабыякавасці да таго, што адбываецца і будзе адбывацца ў краіне, паказчык высокай ступені грамадзянскай адказнасці.
Я ўпэўнены, што сёння кожны жыхар раёна разумее, што ад вынікаў выбараў будзе залежаць будучыня краіны, яе далейшае развіццё, эканамічная стабільнасць, мір і згода ў грамадстве.
Таму важна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свой голас за тое, каб мы і надалей жылі ў міры, згодзе і адзінстве. За тое, каб наша краіна і надалей была бяспечнай, спакойнай, шчаслівай, квітнеючай і незалежнай. За ўпэўненае сёння і паспяховае заўтра.
Запісала Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий