За моладдзю – будучыня краіны

0
339

II Маладзёжны форум работнікаў арганізацый кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшоў на гэтым тыдні на Петрыкаўшчыне. Маштабнае мерапрыемства аб’яднала больш за 200 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў краіны. Праграма форуму была разнастайнай: адукацыйнай, пазнавальнай, забаўляльнай і, канешне ж, насычанай зносінамі і сустрэчамі самага высокага ўзроўню. Удзел у Маладзёжным форуме прыняў Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў.

На працягу кастрычніка ў арганізацыях, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, праходзілі рэгіянальныя маладзёжныя форумы, якія, па словах арганізатараў, ахапілі некалькі тысяч маладых людзей, што працуюць у падпарадкаваных арганізацыях Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Фінальны этап сабраў усіх у Нацыянальным парку “Прыпяцкі”.
Са знаемства з унікальнай прыродай, багатым жывёльным светам “Прыпяцкага” пачалася работа форуму. На экскурсійных цягнічках моладзь накіравалася ў сафары-парк, дзе іх чакала нямала прыемных эмоцый: ад шчырага замілавання і захаплення прыродай да слоў удзячнасці калектыву за захаванне ў максімальна прыродных умовах жывёльнага свету роднай Беларусі.
Наступны наведаны аб’ект – музей Прыроды, ён, без перабольшання – сэрца аграгарадка. Адкрыты пры ўдзеле Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, ён штогод у ліку самых папулярных турыстычных аб’ектаў Нацпарку. Удзельнікі маладзёжнага форуму пазнаёміліся з унікальнай флорай і фаўнай куточка Прыпяцкага Палесся, побытам палешука, гісторыяй і традыцыямі этнафестывалю культурных традыцый “Кліч Палесся”.
Не абышлі ўвагаю госці і музей пад адкрытым небам. Гэта ўнікальнае месца, дзе гарманічна спалучаны разам гісторыя і сучаснасць, традыцыі і памяць, адпачынак і карпатлівая работа па даследаванні культуры беларуса-палешука. Далей госці форуму пераехалі ў райцэнтр.
Перад афіцыйнай часткай для ўдзельнікаў была арганізавана аглядная экскурсія ў перасоўнай мабільнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якая, без перабольшання, стала не проста паходам у музей, а жывым урокам гісторыі, напамінам аб гераізме і мужнасці нашых продкаў, якія дазволілі нам жыць у міры. З кожным экспанатам, з кожным апавяданнем экскурсавода ажывалі старонкі гісторыі.
Паход у Музей, па словах Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Назарава, стаў для моладзі не толькі займальнай экскурсіяй, але і выхаваўчым момантам, які ўмацоўвае пачуццё патрыятызму і павагі да гісторыі. Ён нагадаў аб важнасці памятаць пра мінулае, каб захоўваць мір і дабрабыту нашай краіне.
У файе раённага Дома культуры разгарнулася выстава маладзёжных ініцыятыў членаў ГА “БРСМ” Гомельскай вобласці.
Пачэсныя госці форуму на чале з Кіраўніком справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрыем Назаравым з непадробнай цікавасцю знаёміліся з экспанатамі выставы. Былі сярод распрацовак і такія, што натхнілі Юрыя Віктаравіча на прапанову – рэалізаваць на Гомельшчыне сумесны праект: маладзёжная ініцыятыва павінна стаць часткай перспектыўнай вытворчасці.
Аднак галоўным мерапрыемствам форуму “Моладзь і будучыня” стала сустрэча з кіраўніцтвам.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў форуму Юрый Назараў адзначыў, што ў краіне пры вызначэнні агульнанацыянальных прыярытэтаў развіцця дзяржавы абавязкова ўлічваюцца інтарэсы моладзі як найбольш актыўнай часткі грамадства. У рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ўцягнуты ўсе без выключэння дзяржаўныя органы і грамадскія аб’яднанні.
– У нашай краіне выбудавана дакладная сістэма сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных і іншых напрамкаў, накіраваных на падтрымку маладых людзей, – падкрэсліў Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Юрый Назараў таксама звярнуў увагу і на тое, што моладзі неабходна рэалізоўваць сябе не толькі ў прафесіі, але і ў грамадскім жыцці, у спорце, у творчасці.
У чым сіла беларускага народа, часткай якога з’яўляюцца маладыя людзі? З чаго пачынаецца патрыятызм? Якімі якасцямі павінен валодаць сучасны малады чалавек, каб дабіцца поспеху? Якой бачыцца будучыня і заўтрашні дзень Беларусі? На гэтыя і многія іншыя пытанні сумесна шукалі адказы ўдзельнікі сустрэчы разам са спікерамі.
У гутарцы з удзельнікамі форуму мадэратар сустрэчы дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі, падкрэсліў ролю дзяржавы ў рэалізацыі і развіцці маладзёжнага руху ў нашай краіне:
– Актыўная, адукаваная, таленавітая моладзь, якая развіваецца і рэалізуецца па розных напрамках – гэта, па сутнасці, стабільны базіс для нашай упэўненай будучыні і стратэгічны рэсурс развіцця любой дзяржавы.
Не абышлі ўвагаю спікеры і важную палітычную падзею, якая чакае наша грамадства 26 студзеня – выбары Прэзідэнта. Згадалі, што зроблена шмат, каб кожны малады чалавек, які жыве ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбны сваёй краіне, што менавіта тут зможа рэалізаваць свае планы. Рэспубліка Беларусь – краіна магчымасцяў, дзе кожны можа рэалізавацца як прафесіянал, таму абавязак кожнага свядомага грамадзяніна – зрабіць свой выбар на карысць мірнай будучыні і далейшага паступальнага развіцця роднай краіны.
Сапраўдным падарункам удзельнікам і гасцям II Мала-дзёжнага форуму арганізацый Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стала выступленне вядомых беларускіх артыстаў, супрацоўнікаў Палаца Рэспублікі і прадпрыемстваў краіны.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны

За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіны За моладдзю – будучыня краіныЗа моладдзю – будучыня краіны

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о