Па выніках сумеснай праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю і фінансавай міліцыі Гомельскай вобласці ўзбуджаны 3 крымінальныя справы.
КДК і фінансавай міліцыяй Гомельшчыны ў ходзе праверкі выкарыстання ў Добрушскім раёне адраснай сацыяльнай дапамогі, якая прадастаўляецца дзяржавай на набыццё сродкаў догляду і гігіены для інвалідаў першай групы, выкрыты факты ашуканскіх дзеянняў грамадзян.
Устаноўлена, што сваякі асобных інвалідаў на працягу 2 гадоў, фактычна не набываючы прадметы асабістай гігіены для догляду за імі, прадастаўлялі ў органы сацабароны дакументы пра такія расходы, якія не адпавядалі рэчаіснасці, і атрымлівалі ад дзяржавы адпаведную кампенсацыю.
Па выніках праверкі ў дачыненні да трох грамадзян узбуджаны крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства), у бюджэт ужо вернута 19,7 тысяч рублёў.
Аляксей ІГЛІКАЎ, старшыня Камітэта.
Оставить комментарий