Літаральна ў прыгарадзе, звярнуўшы на лясную дарогу за будынкам ветэрынарнай станцыі і паглыбіўшыся метраў на 200 у лясны масіў, прама на ўзбочыне дарогі назіраем карціну: спілаваная, абцярэбленая, вытралеваная і акуратна складзеная ў штабелі драўніна так і не дачакалася свайго пакупніка: ад часу і ўмоў надвор’я пачала цямнець, тым самым паніжаць свае гатункавыя характарыстыкі.
Самае непрыемнае ў гэтай сітуацыі тое, што агучаны факт безгаспадарлівасці мае месца не дзе-небудзь на непраходнай дзялянцы, хоць з улікам тэхнікі, якая маецца ў арсенале лесаводаў, рэдкі лясны масіў будзе для іх непраходным, а фактычна пад бокам.
Вельмі разлічваем, што кіраўніцтва лесагаспадарчай установы ў бліжэйшы час ухіліць выяўлены факт і не дапускаць надалей падобныя выпадкі, каб не на словах, а на справе працавала “залатое” правіла: лес – гэта наша багацце і мы яго абавязаны берагчы!
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий