З 10 па 31 снежня на тэрыторыі раёна праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на адпрацоўкі найбольш аварыйна-небяспечных участкаў, нерэгулюемых пешаходных пераходаў, дзе прагназуецца павышаная рызыка здзяйснення ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Звяртаем увагу, што па-ранейшаму адна з асноўных прычын наездаў на пешаходаў – адсутнасць у апошніх святловяртальных элементаў у цёмны час сутак.

З увагай да пешаходаў

Згодна з пунктам 18.20 Адмі-ністрацыйнага кодэкса, калі парушэнне правілаў дарожнага руху здзейснена пешаходам, веласіпедыстам, асобай, што кіруе гужавым транспартам, альбо ўдзельнікамі руху, які не кіраваў транспартным сродкам – штраф будзе складаць да 3-х базавых велічынь. А вось стан алкагольнага ці наркатычнага ап’янення парушальніка павялічыць суму пакарання да 5-ці базавых велічынь.

Яўгеній МОЎКА, намеснік начальніка РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о