З цыклонам “Улі” справімся разам

0
777

Сярэдзіна студзеня ў гэтым годзе выдалася на здзіўленне снежнай. Моцныя снегапады прынеслі з сабой і клопаты, у першую чаргу, камунальнай і дарожнай службам. На Петрыкаўшчыне да зімовых сюрпрызаў гатовыя, але аб’ём работ часам настолькі вялікі, што аператыўна справіцца з імі, на жаль, не заўсёды ўдаецца хутка. І, як паказвае вопыт, менавіта сумесныя намаганні дазваляюць найбольш эфектыўна пераадолець нават самыя складаныя сітуацыі.

Снежныя заносы на дарогах і ў дварах робяць цяжкім як рух на транспарце, так і пешыя прагулкі. Таму неабыякавыя землякі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый выступілі з ініцыятывай і выйшлі ў гэтыя дні на дапамогу камунальнікам, каб прыбраць снег на дваровых тэрыторыях. У такія моманты адзінства і ўзаемадапамога становяцца асабліва важнымі. Шпацыруючы па вуліцах горада, сустрэлі землякоў на вуліцы Розы-Люксембург, на якой была арганізавана сумесная акцыя па расчыстцы двароў. Жыхары ікамунальная служба сабраліся, каб зрабіць нашы вуліцы больш для хады і язды.

Дырэктар КВУП “Петрыкаўскі райжылкамунгас” Сяргей Гайчук адзначыў, што ў першую чаргу камунальныя службы засяродзілі свае намаганні на ўборцы снегу каля пад’ездаў, ганкаў, тратуараў. І жыхары таксама не засталіся ўбаку. З энтузіязмам прыняліся за грамадскія працы на карысць свайго горада яго неабыякавыя жыхары.
Мы пагутарылі з землякамі, каб зразумець, што заахвоціла іх праявіць такую ​​ініцыятыву. Алена Андрук:

– Канешне, мы павінны дапамагаць. Пагадзіцеся, не кожны год у нас такая снежная зіма. Таму з вялікай радасцю заклікаю ўсіх: не сядзіце дома, а выйдзіце і дапамажыце. Снег, вядома ж, прынёс нам усім святочны навагодні настрой, але, разам з тым, ён стварыў і шэраг цяжкасцяў, вырашаць якія неабходна не толькі работнікам камунальнай службы, але і ўсім жыхарам горада. Аб’яднаўшыся, мы зможам хутка і якасна зрабіць так, каб нашыя двары былі чыстымі, акуратнымі, бяспечнымі.

Але не толькі на дваровых тэрыторыях сканцэнтравана ўвага. Не засталіся ў баку і арганізацыі, прадпрыемствы, супрацоўнікі сацыяльнай сферы. Так, агульнымі намаганнямі чысцяцца тэрыторыі горада ад снежнай стыхіі.

Нават маленькая дапамога камунальнікам у гэтых складаных умовах надвор’я паказала, наколькі разам можна хутчэй і якасней выканаць уборку снежных наступстваў. А што, калі ў вольную хвіліну ўвесь горад возьме і далучыцца да ініцыятывы? Таму, калі ёсць жаданне і магчымасць, звяртайцеся ў ЖКГ, атрымлівайце інвентар і сваімі рукамі стварайце камфорт у родным горадзе.

Мы выказваем падзяку ўсім неабыякавым грамадзянам за іх пасільную дапамогу ва ўборцы тэрыторый. Разам мы робім наш райцэнтр утульным!

З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам З цыклонам “Улі” справімся разам

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о