Малдова запусціла працэдуру выхаду са складу Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Гэта ўжо трэцяя рэспубліка былога СССР, якая пакідае СНД. Нагадаем, у 2008 годзе гэта зрабіла Грузія, а ў 2018-м – Украіна.
Так, Малдова афіцыйна пачала выхад з СНД. Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Малдовы Міхай Папшой з непрыхаваным гонарам і пафасам аб’явіў пра гэта ў эфіры Radio Moldova: краіна дэнансуе тры асноўныя пагадненні – Статут СНД, Пагадненне аб стварэнні і дадатак да яго.
“Пасля гэтага Малдова афіцыйна больш не будзе часткай СНД. Працэс ужо ідзе, да сярэдзіны лютага ўсё ўтрасем ва ўрадзе, потым парламент прагаласуе”, – слушна зазначыў кіраўнік МЗС.
Навіну падхапілі і разам з цытатай растыражыравалі заходнія СМІ.
Аднак хочацца нагадаць сённяшнім і мяркуемым прыхільнікам Еўрасаза і раптоўным ідэйным апанентам СНД суровую праўду жыцця: ні адна з дзяржаў гэтай тройкі, якія ўзялі курс на ўступленне ў Еўрасаюз, запаветнай мэты так і не дасягнула. Затое эканамічных праблем і ўнутраных палітычных крызісаў усе яны “адграблі”, што называецца, па поўнай. А Украіна і Грузія яшчэ і ваеннымі канфліктамі з суседзямі “разжылася”.
Гэты ж сумны сцэнарый, па ўсім відаць, чакае і Малдову. Выйшаўшы з СНД і стаўшы знешняй мяжой Садружнасці, яна аўтаматычна ператворыцца ў інструмент ціску калектыўнага Захаду на прарасійскае Прыднястроўе.
А там, глядзіш, і канфлікт, які тлее з 1992 года, раскачагараць. І зноў пачнецца адкрытае супрацьстаянне паміж Малдовай і Прыднястроўем, падчас якога зноў счэпяцца звышдзяржавы, якія імкнуцца падзяліць свет на сферы ўплыву…
Вось толькі не дае спакою пытанне: а малдаўскаму народу гэта сапраўды трэба?
Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о