Віншуем работнікаў воднага транспарту з прафесійным святам!
Водны транспарт адзін з ключавых ланцужкоў эканомікі краіны, які адрозніваецца высокай правазной здольнасцю і прымальным сабекоштам перавозак. Работнікі рачнога параходства якасна забяспечваюць пасажырскія і грузавыя перавозкі, садзейнічаюць сацыяльнаэканамічнаму, турыстычнаму развіццю рэгіёнаў, узмацненню дзелавога супрацоўніцтва.
Няхай у вашым жыцці ўсё ідзе па плыні. Чыстай вады, мірнага неба, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий