Ветэраны галіны адукацыі, дзеці і бацькі са шматдзетных сем’яў членаў Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі – усяго 35 чалавек, у рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” наведалі нацыянальны парк “ Прапяцкі”.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
– Мы з павагай і падзякай ставімся да старэйшага пакалення, да іх прафесійных дасягненняў і ўкладу, які яны ўнеслі ў развіццё галіны, нашай краіны, – адзначыла старшыня грамадскай арганізацыі Тамара Басюк. – Акцыя яшчэ больш згуртавала нас. Мы ад шчырага сэрца імкнемся стварыць атмасферу радасці, цяпла і клопату, словам і справай падтрымаць тых, хто ў гэтым сапраўды мае патрэбу і з нецярпеннем чакае такіх сустрэч.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота прадастаўлена раённай арганізацыяй
Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Оставить комментарий