Як толькі надвор’е дазваляе аматарам зімовай рыбалкі вярнуцца да свайго хобі, супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС, ТВВод праводзяць прафілактычныя рэйды на зімовых вадаёмах. Удзельнікі рэйду праязджаюць па вадаёмах, каб нагадаць пра бяспеку грамадзянам.

Адно з упадабаных месцаў для рыбакоў – затокі Прыпяці. Аднак, нягледзячы на ўяўную трываласць лёду, зімовая рыбалка тоіць у сабе нямала небяспек, пра якія не варта забываць.

Для папярэджання няшчасных выпадкаў на лёдзе, начальнік выратавальнай станцы ТВВод – Алег Паўлючок, першы намеснік начальніка Петрыкаускага РАНС – Аляксандр Дашкевіч, інспектар Сяргей Шамра,маладзёжны атрад аховы правапарадку, карэспандэнт “ПН” 12 студзеня правялі прафілактычны рэйд. Супрацоўнікі МНС нагадалі аматарам “ціхага палявання” пра абавязковую наяўнасць выратавальных камізэлек і падручных выратавальных сродкаў.

– Адпраўляючыся за ўловам, перш за ўсё варта падумаць пра правілы бяспекі. Камізэлька – гэта так званая пасіўная абарона. Чалавек апрануў яе, і значна павысіў свае шанцы на выжыванне ў выпадку траплення ў палонку. Прынцып “працы” камізэлькі просты – яна дапамагае чалавеку трымацца на вадзе так, каб твар знаходзіуся над яе паверхняй. Гэта жыццёва важны фактар, калі намоклыя адзенне і абутак цягнуць на дно, вада глыбокая і халодная, а плынь моцная. У выратавальнай камізэльцы чалавек можа даўжэй пратрымацца і дачакацца прыбыцця выратавальнікаў, – звярнула ўвагу рыбакоў рэйдавая группа.

Прыемна адзначыць, што большая частка рыбакоў, якіх сустрэлі спецыялісты падчас рэйду, былі экіпіраваны выратавальнымі камізэлькамі. Гэта вельмі важны паказчык адказных адносін да свайго жыцця і здароўя.
Таксама супрацоўнікі МНС замерылі і таўшчыню лёду, у розных месцах яна складала ад 4 да 10 см.

Бяспечнай лічыцца таўшчыня лёду не менш як 7 сантыметраў.
Але нават у гэтым выпадку небяспека захоўваецца каля прыбярэжнай расліннасці і пад тоўстым пластом снегу. Як пазначыў у час рэйду Алег Паулючок, як толькі першы лёд скоўвае вадаёмы нашай краіны, аматары падлёднай лоўлі ў поўным узбраенні пакідаюць сваё цёплае жыллё ў пошуках годнага ўлову. Цяперашняй зімой марозы моцныя, але варта памятаць, што нямоцны лёд ламаецца пад нагамі бясшумна. А нетрывалым ён можа быць, нават калі за акном усё -30 з-за падводных ключоў і сцёкавых вод. Пры гэтым пад невялікім пластом снегу можна не заўважыць палонкі. У зоне рызыкі знаходзяцца не толькі рыбакі, але і дзеці, якія ў свабодную хвіліну або ў выхадныя дні знаходзяцца без нагляду. Таму бацькам варта яшчэ раз нагадаць пра правілы бяспекі.

У час прафілактычнага мерапрыемства выратавальнікі папярэдзілі каля дзесяці чалавек пра неабходнасць выканання правілаў бяспекі пры падлёднай рыбалцы, нагадалі правілы бяспечных паводзін на лёдзе, а таксама ўручылі памяткі па бяспецы і прафілактыцы абмаражэння.

“Перш чым адпраўляцца на зімовую рыбалку, важна ўспомніць, што бяспечным для аднаго чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 10 сантыметраў, пешыя пераправы лічацца бяспечнымі пры таўшчыні лёду 20 сантыметраў і больш” .

МНС нагадвае: у надзвычайнай сітуацыі важна правільна дзейнічаць і не паддавацца паніцы. Калі вы сталі сведкам таго, што чалавек праваліўся пад лёд – неадкладна паведаміце пра здарэнне ў МНС па тэлефонах 101 або 112. Затым, узброіўшыся палкай, паспрабуйце дастаць пацярпелага з вады, абагрэць яго і адвезці ў бліжэйшую медустанову.
Зіма павінна прыносіць толькі радасць. Давайце зробім яе па-сапраўднаму бяспечнай.

Марыя ТАМКО, фота аўтара.






Оставить комментарий