З Днём беларускай навукі!

0
384

Паважаныя работнікі навукі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ва ўсе часы навука застаецца лакаматывам развіцця грамадства, падмуркам нацыянальнай эканомікі, рухавіком інавацый і прагрэсу. Развіццё навуковых даследаванняў сёння з’яўляецца безумоўным дзяржаўным прыярытэтам. Праца вучонага – адна з самых важных і каштоўных. Яго шлях часам нялёгкі, аднак яднае бязмежна адданых сваёй справе людзей. Крок за крокам навукоўцы ідуць да сваіх адкрыццяў. І асноўная мэта іх дзейнасці – наблізіць грамадства да шчаслівага існавання.
Жадаем вам творчага поспеху, новых ідэй і адкрыццяў, надзейных сяброў і партнёраў. Шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о