Юрыст з характарам

0
765

Асновай прававога грамадства з’яўляецца роўнасць усіх перад законам, а таксама наяўнасць аднолькавых правоў падчас абароны законных інтарэсаў. Роля юрыстаў на дадзеным этапе неацэнная.

Наша сённяшняя гераіня, нягледзячы на яшчэ адносна малады ўзрост, выбрала не самы лёгкі шлях у такой сферы як юрыспрудэнцыя. Таццяна Васільева працуе ў КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” з даўжнікамі па камунальных паслугах.

Юрыст з характарамГераіня штодзень праводзіць мерапрыемствы па зніжэнні запазычанасці: пры невыкананні тэрмінаў аплаты за бягучае спажыванне паслуг прадпрыемствам і арганізацыям накіроўвае лісты, праводзіць тлумачальную работу па тэлефоне з напамінам пра тэрмін аплаты.
– У выпадку непагашэння запазычанасці штомесяц складаюцца графікі адключэнняў камунальных паслуг, вырабляюцца адключэнні і рыхтуюцца прэтэнзіі для спагнання доўгу ў прымусовым парадку, – увяла ў нюансы сваёй прафесійнай дзейнасці дзяўчына.

Таццяна нягледзячы на знешнюю далікатнасць, спецыяліст з характарам. Інакш выніку ў рабоце не дасягнуць.

– Значную частку свайго працоўнага часу я праводжу ў судзе. Людзі павінны разумець, што аплата камунальных паслуг – гэта якасць жыцця ўсяго раёна.
Уявіце, што запазычанасць па камунальных паслугах можа дасягаць 5 тысяч беларускіх рублёў, а з ёю пеня нарастае на ўсе 15 тысяч. Якая шкода наносіцца рэгіёну і ў цэлым краіне? Адпраўляючыся ў краму, мы наўрад ці разлічваем на тое, што атрымаем прадукты ці адзенне бясплатна. Наяўнымі даводзіцца плаціць і за аказаныя камунальныя паслугі.

На пытанне, што паўплывала на выбар прафесіі, Таццяна адказала так:
– Спецыяльнасць я выбрала таму, што люблю працаваць з дакументамі. Скончыўшы Галубіцкую сярэднюю школу, паступіла ў Гродзенскі каледж бізнесу і права. Па размеркаванні прыехала ў Петрыкаўскі раён. Цяпер працую юрыстам у Петрыкаўскім райжылкамгасе. У будучыні планую атрымліваць вышэйшую адукацыю. Для мяне гэта мэта нумар адзін.
Напярэдадні свята пажадаем нашай гераіні поспеху на яе ніве, сталёвых нерваў і лёгкасці на шляху да запаветнай мары!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о