Юныя знаўцы бяспекі: у Петрыкаве вызначылі лепшых удзельнікаў конкурсу “Школа бяспекі”

0
563

         У Петрыкаве прайшоў раенны этап конкурсу “Школа бяспекі”, арганізаваны раенным аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам адукацыі. Свае веды і спрыт дэманстравалі вучні школ Петрыкаўскага раена.

       Юныя знаўцы бяспекі: у Петрыкаве вызначылі лепшых удзельнікаў конкурсу “Школа бяспекі”  Спаборніцтвы праходзілі ў некалькі этапаў, і кожны з іх патрабаваў максімальнай канцэнтрацыі. Першым выпрабаваннем стала тэсціраванне. Арганізатары прапанавалі пытанні па асновах бяспекі, і ўдзельнікам трэба было не проста ўспомніць правільны адказ, але і зрабіць гэьа хутчэй за сапернікаў.

Юныя знаўцы бяспекі: у Петрыкаве вызначылі лепшых удзельнікаў конкурсу “Школа бяспекі”Але самым цікавым і творчым стаў конкурс “Я раскажу Вам”. Тут вучні спрабавалі данесуі правілы бяспекі праз мастацкае слова, тэатральныя мініяцюры і нават уласныя вершы. Журы адзначыла, што з кожным годам узровень падрыхтоўкі становіцца вышэй, а тэмы выступаў – глыбей і актуальней.

Юныя знаўцы бяспекі: у Петрыкаве вызначылі лепшых удзельнікаў конкурсу “Школа бяспекі”  Фінал жа ператварыўся ў сапраўдную інтэлектуальную дуэль. Конкурс праходзіў па прынцыпе вядомай гульні “Свая гульня”: перад удзельнікамі было табло з пытаннямі рознага кошту. Чым складаней пытанне – тым больш балаў можна было атрымаць, але і рызыка страціць іх таксама расла. Школьнікі імкнуліся апярэдзіць адзін аднаго. Гэты этап запаліў сапраўдныя эмоцыі ў зале – заўзятары перажывалі за кожны адказ.

Юныя знаўцы бяспекі: у Петрыкаве вызначылі лепшых удзельнікаў конкурсу “Школа бяспекі”        Па выніках усіх выпрабаванняў журы вызначыла пераможцаў. Цяпер ім трэбы будзе абараняць гонар Петрыкаўскага раена на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі”.

Юныя знаўцы бяспекі: у Петрыкаве вызначылі лепшых удзельнікаў конкурсу “Школа бяспекі” Юныя знаўцы бяспекі: у Петрыкаве вызначылі лепшых удзельнікаў конкурсу “Школа бяспекі”

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о