Яркія прадстаўнікі нашай таленавітай моладзі

0
276

Яркія прадстаўнікі нашай таленавітай моладзі

Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” – традыцыя, ужо асвечаная часам. Кожны год новае пакаленне школьнікаў з любоўю да літаратуры і творчай жылкай дэкламуе, прадстаўляе, разыгрывае цэлыя міні-прадстаўленні, далучаючы навакольных да беларускага пісьменства.

З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, пашырэння іх чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітых дзяцей у Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
Традыцыйна конкурс праходзіць па розных узроставых катэгорыях – было б несумленна, калі б “першаклашкі” спаборнічалі з дзесяцікласнікамі. 50 навучэнцаў нашага раёна, з 1 па 11 клас, змагаліся за права прайсці ў абласны тур адборачнага этапа.

Як адзначаюць арганізатары конкурсу, “Жывая класіка” – гэта не толькі конкурс, гэта цэлае насычанае жыццё для дзяцей, якія любяць кнігі. У перадконкурсны перыяд юнакі і дзяўчаты праходзяць вялікі шлях падрыхтоўкі. Гэта і развіццё маўлення, і ўменне прыгожа чытаць услых. Пашыраюцца інтарэсы дзіцяці, гэта супольнасць разумных людзей, дзіцяці ёсць з каго ўзяць прыклад.

“У асноўным дзеці чыталі вершы беларускіх аўтараў, хаця былі і больш складаныя для чытання празаічныя ўрыўкі рускіх пісьменнікаў.

Вельмі складана стала выбіраць пераможцаў, настолькі гэта яркія прадстаўнікі нашай таленавітай моладзі. Мы ўбачылі насамрэч цікавыя, запамінальныя працы, якія рыхтаваліся калектыўна, гэта быў доўгі працэс”, – падкрэслілі члены журы.
Прадстаўляць на абласным этапе наш раён будуць Дар’я Зубар з сярэдняй школы № 1, Арцём Пугач з Лучыцкай сярэдняй школы, Паліна Пінчук з гімназіі, Ксенія Андык з Ляскавіцкай сярэдняй школы.

Віншуем пераможцаў і жадаем новых творчых поспехаў!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о