Перадаваць падрастаючаму пакаленню вякамі назапашаныя чалавецтвам веды і тым самым уносіць свой уклад у развіццё цывілізацыі – пакліканне ў вышэйшай ступені годнае і пачэснае.

Ветэран педагагічнай працы нашай школы Валянціна Расціславаўна Талан прысвяціла сваё жыццё гэтаму высокаму прызванню. Яе педагагічны стаж налічвае 40 гадоў.

Якая гэта важная праца – выхаванне і навучанне дзяцей!

Практычна ўся працоўная дзейнасць Валянціны Расціславаўны звязана з калектывам другой гарадской школы. Не адно пакаленне вучняў ведае яе не толькі як моцнага педагога, які валодае высокім узроўнем прафесійнай кампетэнцыі, творчай самастойнасцю, але і як настаўніка, які падае складаныя пытанні светабудовы даступна і наглядна, умее засяродзіць увагу на галоўным. Ведаюць як настаўніка, які можа падабраць ключык да кожнага дзіцяці і настроіцца на вырашэнне яго няпростых праблем. Усе яе вучні дзякуюць ёй за дабрыню, мудрасць, шчодрасць душы і шчырасць.

Валянціна Расціславаўна валодае ўнікальным уменнем знаходзіць агульную мову з кожным новым пакаленнем вучняў і станавіцца для сваіх выхаванцаў аўтарытэтам у жыццёва важных пытаннях. Добрая і ў той жа час строгая і патрабавальная, яна дзіўным чынам умее ў любой сітуацыі знаходзіць кампраміс.

Гэтым летам Валянціна Расціславаўна адзначыла свой 60-гадовы юбілей. Напярэдадні прафесійнага свята педагагічны калектыў віншуе педагога з  юбілеем і Днём настаўніка. Выказвае вам нашу бязмежную павагу і захапленне, жадаем заставацца такой жа жыццярадаснай і спагадлівай, няхай вашыя вочы штодзень блішчаць ад шчасця, а дзеці і ўнукі заўсёды цешаць вас, шануюць вашу дабрыню і клопат, любоў і мудрасць.

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава”.

Фота з архіва школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о