У раённым Доме культуры прайшла традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў.
У рабоце канферэнцыі прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў. У сваім прывітальным слове кіраўнік раёна падзякаваў настаўнікам за плённую працу, абазначыў задачы для працоўных педагагічных клектываў на 2024/2025 навучальны год.
Прыемным момантам канфе-рэнцыі стала ўзнагароджанне старшынёй райвыканкама лепшых устаноў адукацыі.
Па выніках 2023/2024 навучальнага года ў конкурсе за лепшую арганізацыю работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі былі ўручаны Пераходныя Кубкі (на фота): гімназіі горада Петрыкава – дырэктар Людміла Хільман, Курыціцкай сярэдняй школе – дырэктар Валянціна Марозька. Сярод устаноў дашкольнай адукацыі: дашкольнаму цэнтру развіцця дзіцяці – загадчык Алена Панамарэнка, Капаткевіцкаму дзіцячаму саду – загадчык Святлана Дашкевіч.
З рук старшыні райвыканкама за плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровымі граматамі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны Людміла Мчэдлава – гімназія, Таццяна Краменская – Брынёўская школа, Вольга Прыкота – школа № 1, Наталля Галавач – дзіцячы сад №7, Таццяна Кудзько – школа №2. Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Алена Вяргей – Макарыцкая школа, Таццяна Маліноўская – Пціцкая школа, Жанна Пінчук – Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Ніна Цярэня – Брынёўская школа, Валянціна Герасіменка – школа №2.
Сур’ёзную размову з педагогамі правяла начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец, закрануўшы ўсе ўразлівыя моманты адукацыйнага працэсу. Людміла Мікалаеўна падрабязна спынілася на важнасці дашкольнай адукацыі, на мэтах агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама былі ўзняты пытанні профільнага навучання, прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў 10-11 класаў, кадравага патэнцыялу раёна, ідэалагічнай і выхаваўчай работы, грамадзянска-патрыятычнага выхавання, летняй працоўнай занятасці, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, школьнай формы, сямейнага дабрабыту.
У час мерапрыемства начальнік аддзела ўручыла Ганаровыя граматы ад Гомельскага аблвыканкама Надзеі Азёмша – Кашэвіцкая школа, Васілію Ганусевічу – Курыціцкая школа, Наталлі Жукавец – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, Юліі Нікіцюк – Мышанская школа, Зарыанне Асадчай – сацыяльна-педагагічны цэнтр. Граматы ад Петрыкаўскага райвыканкама і райкома прафсаюза атрымалі Вольга Адась – гімназія, Алена Амельчанка – Мышанская школа, Алена Аніскавец – дзіцячы сад №7, Ганна Іванішына – Капаткевіцкі дзіцячы сад, Алена Какора – дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці, Ксенія Коль – Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Тамара Корбут – прыёмны радзіцель, Святлана Лаўрэнцьева – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, Дар’я Лашакевіч – Навасёлкаўскі дзіцячы сад, Святлана Пыж – метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Наталля Шарай – Кашэвіцкая школа.
На мерапрыемстве прагучалі словы вялікай удзячнасці з уручэннем Пасведчання і прэміі Гомельскага аблвыканкама за падрыхтоўку пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды настаўнікам гарадской гімназіі Галіне Туравец і Людміле Мчэдлавай, а па даручэнні следчага камітэта Рэспублкі Беларусь па гораду Мінску Грамата і Удзячнасць уручаны дырэктару і педагогу Галубіцкай школы Таццяне Аляксандравай і Тофіку Шыхмамедаву.
За плённае супрацоўніцтва Удзячнасць аддзела адукацыі ўручана работнікам Цэнтра па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна Святлане Шабалтас, Вользе Такун, Ганне Дамасевіч, Святлане Жукавец.
На мерапрыемстве ўшаноўвалі маладых спецыялістаў, якія прыбылі сёлета на Петрыкаўшчыну. Наказ маладыя педагогі атрымалі ад настаўніка Мышанскай школы Таццяны Нікіцюк. Цікавым і павучальным сталі выступленні намесніка дырэктара гімназіі горада Петрыкава Наталлі Несцярчук пра вопыт установы па арганізацыі работы педагагічных класаў, кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню сярэдняй школы №2 Вадзіма Кавальчука па функцыянаванні на базе школы ваенна-патрыятычнага клуба.
Канферэнцыя скончылася святочным канцэртам, які арганізавалі для прысутных школьнікі гарадскіх устаноў адукацыі.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий