Як узгадніць найменне юрыдычнай асобы

0
189

Рэгіструючы камерцыйную арганізацыю, перш за ўсё неабходна ўзгадніць яе будучае найменне.

Парадак іх узгаднення і патра-баванні да іх можна знайсці ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2009 г. № 154 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб узгадненні наймення камерцыйных і некамерцыйных арганізацый” і пастанове Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2009 г. № 20 “Аб узгадненні найменняў юрыдычных асоб”.
Для ўзгаднення наймення ў рэгіструючы орган, адрас якога можна знайсці на вэб-партале адзінага дзяржаўнага рэгістра, прадстаўляюцца адпаведная заява, копія дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы заяўніка (у выпадку прадстаўлення дакументаў прадстаўнікамі юрыдычнай асобы або фізічнай асобы), дазволу на выкарыстанне прозвішчаў і псеўданімаў вядомых людзей або найменняў.
Узгадніць будучую назву арганіза-цыі можна і ў электронным выглядзе. Для гэтага неабходна запоўніць інтэрактыўную форму заявы і, пры неабходнасці, прымацаваць адсканіраваныя дакументы.
У якасці наймення можна прапанаваць да трох розных варыянтаў. Іх узгадненне праводзіцца пры асабістым звароце ў рэгіструючы орган, накіраванні дакументаў па пошце або ў электронным выглядзе. Атрыманая даведка аб узгадненні наймення дзейнічае адзін месяц. Пры перавышэнні гэтага тэрміну давядзецца прайсці працэдуру нанова.
Далёка не любое найменне можа быць узгоднена. Калі яно супярэчыць заканадаўству нашай краіны або ідэнтычна найменням, якія ўжо ёсць у АДР, то трэба прапанаваць іншыя варыянты. Адмову ва ўзгадненні можна атрымаць і ў выпадку адсутнасці ці некарэктнага афармлення неабходных дакументаў.
Рашэнне аб адмове ва ўзгадненні наймення юрыдычнай асобы можна абскардзіць. Для гэтага неабходна звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі, прыклаўшы да пісьмовага ці электроннага звароту копію даведкі аб адмове.
Якім жа патрабаванням павінна адпавядаць найменне?
Перш за ўсё яно павінна змяшчаць указанне на арганізацыйна-прававую форму юрыдычнай асобы, форму ўласнасці (для ўнітарнага прадпрыемства), спецыяльнае найменне ў двукоссі (для камерцыйных арганізацый). Назва будучай арганізацыі прапісваецца на рускай ці беларускай мовах. Пры гэтым яна павінна быць унікальнай і адрознівацца ад іншых юрыдычных асоб, унесеных у АДР.
Прадумваючы імя сваёй арганізацыі, пазбягайце выкарыстання афіцыйных назваў дзяржаў і дзяржаўных органаў, указанняў на арганізацыйна-прававыя формы, якія не адпавядаюць заканадаўству, згадак імёнаў і прозвішчаў вядомых асоб без адпаведных дазволаў, а таксама лексікі, якая супярэчыць грамадскім інтарэсам, прынцыпам гуманнасці і маралі.
Маецца ці не прапанаванае найменне камерцыйнай арганізацыі можна праверыць праз вэб-партал АДР (https://egr.gov.by).

Аддзел эканомікі райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о