Аляксандр Верамееў, старшыня Петрыкаўскага райвыканкама:
– У год добраўпарадкавання на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, як і на тэрыторыі ўсёй Гомельскай вобласці і Рэспублікі Беларусь навядзенню парадку на зямлі надаецца асаблівая ўвага.
Неабходна разумець, што навядзенне і падтрыманне парадку на зямлі – гэта не толькі важная дзяржаўная задача, але і грамадзянскі абавязак кожнага жыхара нашай краіны.
На сённяшні дзень да навядзення парадку на тэрыторыі раёна далучыліся ўсе неабыякавыя жыхары Петрыкаўшчыны.
Мы шчыруем на санітарных днях, наводзячы парадак на замацаваных тэрыторыях. На сяле актыўна вядуцца работы па рамонце агародж грамадзянскіх могілак (выканана 1000 пагонных метраў) і пляцовак для часовага захоўвання адходаў. У населеных пунктах устаноўлена каля трох тысяч метраў пагонных новых агародж, у тым ліку палова з іх – насельніцтвам.
У год добраўпарадкавання не застаецца без увагі пытанне зносу пустуючых дамоў. Так за 5 месяцаў бягучага года праведзены знос 11 домаўладанняў, работа працягваецца.
За мінулы перыяд выдалена больш за 200 аварыйных дрэў, праведзена санітарная абрэзка 40 дрэў. У мэтах азелянення населеных пунктаў высаджана больш за 2800 саджанцаў кустоў і дрэў, 100 000 кветак.
Таксама з мэтай навядзення парадку ў дварах шматпавярховак, у населеных пунктах раёна ўведзена сістэма кантэйнернага збору цвёрдых камунальных адходаў. На сённяшні дзень вядуцца работы як па ўладкаванні новых, так і даабсталяванне ўжо існуючых кантэйнерных пляцовак. На 24 пляцоўках устаноўлены 261 новы кантэйнер.
Асаблівая ўвага ў раёне надаецца прывядзенню ў належны стан вулічна-дарожнай сеткі. Так з пачатку года выканана больш як 4,2 тысячы метраў квадратных ямачнага рамонту асфальтабетоннага пакрыцця дарог, у тым ліку метадам “карты” – 745 метраў квадратных. Праведзена рамонтнае прафіляванне грунтавых дарог працягласцю 39,2 кіламетраў, на пастаяннай аснове вядзецца падсыпка вуліц сельскіх населеных пунктаў. Уведзена ў эксплуатацыю 7 кіламетраў дарог, 3 прыпыначныя пляцоўкі і 3 аўтапавільёны. Праведзена асфальтаванне вуліц Асенняя і Рабочая ў райцэнтры.
Без перабольшання, пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў раёна – адзін з асноўных напрамкаў у паўсядзённай рабоце, таму ў гэтым накірунку мы і працягнем рухацца.
Упэўнены, што нядаўняя пастанова Урада дазволіць больш актыўна ўключыць грамадзян у працэс навядзення парадку на зямлі, бо стварэнне камфортнага для жыцця асяроддзя залежыць у тым ліку ад кожнага з нас. Плануем падчас рэалізацыі сумесных акцый і праектаў больш актыўна ўключыць у працэс добраўпарадкавання насельніцтва. Гэта дазволіць землякам не толькі ўнесці свой уклад у агульную справу добраўпарадкавання, але і зразумець яе каштоўнасць.
Оставить комментарий