Сваім меркаваннем пра арганізацыю і ход уступнай кампаніі дзеліцца начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людміла ЖУКАВЕЦ:
– Як пазначыў наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, якасць адукацыі – важнейшы фактар канкурэнтаздольнасці нацыі, эфектыўнасці эканомікі, суверэнітэту краіны. Пытанні рэфармавання і работы сістэмы адукацыі заўсёды цікавілі лідара краіны, па той простай прычыне, што тэма гэта хвалюе людзей, бо так ці інакш датычыцца большасці сем’яў у нашай краіне. Таму Прэзідэнт увесь час трымае гэтае пытанне ў полі зроку. Галоўнае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі: пры правядзенні ўступнай кампаніі ўсё павінна быць сумленна, празрыста і справядліва.
Вучань, як неаднаразова зазначаў Прэзідэнт, павінен прыходзіць у аўдыторыю для здачы іспытаў са сваімі ведамі. Веды плюс поспех – і будзеш вучыцца ў ВНУ.
Уступная кампанія сёлета не зведала значных змен і прайшла па адпрацаваным алгарытме. Выпускнікі 11-х класаў здавалі два цэнтралізаваныя экзамены: адзін прадмет па выбары і другі – дзяржаўную мову. Замест чатырох экзаменаў, якія раней праходзілі ў школе.
ЦЭ – гэта фактычна кантрольная работа, вось толькі выконваецца яна ў звычнай для выпускнікоў тэставай форме.
Сёлета кожны выпускнік меў права здаваць ЦТ толькі па адным прадмеце. Мы адышлі ад таго, калі была магчымасць здаваць чатыры ЦТ. Для чаго? Каб выключыць беганіну абітурыентаў па розных спецыяльнасцях ВНУ падчас прыёму дакументаў.
Дзеючыя правілы, калі выпускнікі здаюць два ЦЭ і адно ЦТ, абгрунтаваныя і прадыктаваныя жыццём. Абітурыент дакладна павінен вызначыцца з профілем установы, факультэтам і спецыяльнасцю. Тым самым на практыцы працуе правіла свядомага выбару прафесіі і той прафарыентацыйнай работы, якая даволі актыўна праводзіцца навучальнымі ўстановамі.
Абітурыенты і бацькі гэта станоўча ўспрымаюць, таму што гэта здымае дадатковы стрэс і падвойную нагрузку, калі трэба было здаваць іспыт як у школе, так і пры паступленні ва ўніверсітэт.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о