Як стаць следчым?

0
243

Для выпускнікоў агульна-адукацыйных устаноў настае час, калі трэба вызначацца не толькі з кірункам прафесійнай дзейнасці, з якой яны маюць намер звязаць свой лёс, але і канчаткова абраць спецыяльнасць.

Як стаць следчым?Сярод моладзі заўсёды лічылася прэстыжнай і карысталася папулярнасцю правазнаўчая спецыяльнасць. Начальнік райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Георгій Верашчакоў распавёў, як атрымаць мэтавую падрыхтоўку з далейшым працаўладкаваннем на службу следчым.
– Петрыкаўскі райаддзел ажыццяўляе адбор кандыдатаў – юнакоў для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС, а таксама кандыдатаў – юнакоў і дзяўчат для паступлення ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі для Следчага камітэта па спецыяльнасці “Правазнаўства” і “Эканамічнае права”, – адзначыў начальнік райаддзела.

– Георгій Валер’евіч, растлумачце, калі ласка, якія патрабаванні вызначаюцца для маладых людзей, што жадаюць звязаць свой лёс з правазнаўствам і службай у Следчым камітэце?
– Кандыдатамі на паступленне на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС могуць стаць юнакі: якім у 2025 годзе спаўняецца ці ўжо споўнілася 17 гадоў; якія маюць або толькі атрымаюць у 2025 годзе агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную ці сярэднюю спецыяльную адукацыю. Таксама хлопцы не павінны мець супрацьпаказанняў па стане здароўя для праходжання тэрміновай ваеннай службы.
Для паступлення ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў райаддзеле Следчага камітэта патрэбна прайсці субяседаванне і падаць заяву аб паступленні ў адзначаную ўстанову адукацыі; прайсці прафесійны адбор і ўнутраны ўступны іспыт па навучальным прадмеце “Грамадазнаўства” ў вуснай форме – конкурс праходзіць на аснове сумы сярэдняга бала дакумента аб адукацыі і бала, якія быў атрыманы на іспыце, – растлумачыў Георгій Верашчакоў.

– Якія перавагі маюць юнакі і дзяўчаты ў час атрымання мэтавай падрыхтоўкі?
– Маладыя людзі, працягам 4-х гадоў атрымаюць бясплатную юрыдычную адукацыю і будуць знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні ў час навучання: мэтавае накіраванне забяспечвае стыпендыю. У далейшым для супрацоўнікаў Следчага камітэта і членаў іх сем’яў будзе гарантаваная паўнавартасная сацыяльная абарона.

– Куды трэба звяртацца зацікаўленым у навучанні і далейшай службе ў Следчым камітэце?
– Кандыдатам на атрыманне мэтавай падрыхтоўкі трэба да 1 красавіка 2025 года асабіста звярнуцца ў Петрыкаўскі райаддзел Следчага камітэта па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17А. Нумары тэлефонаў для даведак: 2-13-70, 2-13-73.
– Дзякуем за карысную інфармацыю, Георгій Валер’евіч.

Гутарыў Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о