Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2022 г. № 546 устаноўлены тэрмін звароту імянных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць” (далей – ІПЧ “Маёмасць”) да 31 снежня 2025 года.
ІПЧ «Маёмасць» былі ўведзены для таго, каб даць магчымасць грамадзянам краіны ўдзельнічаць у прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Чэкі можна абмяняць на акцыі прадпрыемстваў, якія пераўтвараліся ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы і ўключаны ў спісы для такога абмену.
Пры абмене грамадзяне Беларусі маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) ў спадчыну ад блізкіх сваякоў, пры ўмове, што дорацца (успадкоўваюцца) толькі чэкі, выдадзеныя блізкім сваякам, але ў суме не больш за 250 імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць».
Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам адпаведнага таварыства і згодна з заканадаўствам надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні гэтым таварыствам, атрыманне інфармацыі аб яго дзейнасці, а таксама на распараджэнне прыналежнымі яму акцыямі.
Абмяняць імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць», якія належаць грамадзянам, на дзяржаўныя акцыі можна ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія выконваюць названыя аперацыі. Там жа ёсць магчымасць азнаёміцца са спісам акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца да набыцця ў абмен на чэкі, і інфармацыяй аб гэтых таварыствах. Пры звароце неабходна прад’явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і сертыфікат чэкаў «Маёмасць».
Таксама трэба мець на ўвазе, што пасля заканчэння тэрміну абарачэння ІПЧ «Маёмасць» уладальнік чэкаў мае права атрымаць кампенсацыю ад дзяржавы, аднак кампенсуюць толькі чэкі, налічаныя асабіста грамадзяніну, падораныя або атрыманыя ў спадчыну кампенсацыі не падлягаюць.
У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў “Аб змене кошту імяннога прыватызацыйнага чэка “Маёмасць” ад 6 ліпеня 2005 года №756 кошт аднаго нявыкарыстанага ІПЧ “Маёмасць” у цяперашні час складае 0,44 рубля.
Кансультацыйна-даведачную інфармацыю аб абмене чэкаў «Маёмасць» на акцыі акцыянерных таварыстваў можна атрымаць па тэлефона 147.
Аддзел эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама.
Оставить комментарий