Паступленне дзіцяці ў дзіцячы садок – адказны этап у жыцці. Ад таго, як гэта адбудзецца, залежыць дабрабыт і здароўе дзіцяці. Важна, каб да моманту паступлення ва ўстанову адукацыі рэжым дня малога быў набліжаны да рэжыму ў дзіцячым садку, каб дзіця было адаптавана да страў і прадуктаў, якія ўключаюцца ў рацыён ўстановы. З мэтай адаптацыі ўстановы дашкольнай адукацыі арганізоўваюць работу груп кароткачасовага знаходжання па гнуткім рэжыме да 2-ух гадзін без арганізацыі харчавання. На сайтах устаноў дашкольнай адукацыі можна азнаёміцца з рэкамендацыямі па падрыхтоўцы дзіцяці да наведвання і алгарытмам дзеянняў па залічэнні ў дзіцячы садок. Згодна з артыкулам 139 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі выхаванцы аб’ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня адпаведнага навучальнага года.

Алгарытм дзеянняў па залічэнні дзіцяці ў дзіцячы садок.

Дзеянне №1. Становімся на ўлік
Для пастаноўкі на ўлік неабходна звярнуцца з адпаведным запытам у службу “адно акно” Петрыкаўскага райвыканкама па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17. Дакументы неабходныя для пастаноўкі: пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу (арыгінал) законнага прадстаўніка (радзіцеля); пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал).

Дзеянне №2. Атрымліваем накіраванне ў дзіцячы садок Накіраванне выдаецца службай “адно акно” Петрыкаўскага райвыканкама пры наяўнасці месцаў і адпаведных дакументаў: пашпарта ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу (арыгінал) законнага прадстаўніка (радзіцеля); пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал); адміністрацыйнага рашэнне аб пастаноўцы на ўлік дзіцяці ў мэтах атрымання ім дашкольнай адукацыі. Тэрмін дзеяння накіравання – 15 дзён.

Дзеянне №3. Накіроўваемся ў дзіцячы садок
Прыём ажыццяўляецца круглы год пры наяўнасці свабодных месц ва ўстанове і адпаведнага пакета дакументаў: накіравання аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама; заявы на залічэнне; медыцынскай даведкі аб стане здароўя; заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных груп); заключэння Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).
Пры ўзнікшых пытаннях па залічэнні ў дзіцячы садок можна патэлефанаваць па нумары 2-85-88 – служба “адно акно” Петрыкаўскага райвыканкама, 2-70-62 – ДУА “Петрыкаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

Алена Нікешына,
метадыст ДУА “Петрыкаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о