Як падаць заяву ў электроннай форме

0
463

Прыём у адным месцы заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдача адміністрацыйных рашэнняў па іх – служба «адно акно» па-ранейшаму працуе.

Зацікаўленая асоба можа звярнуцца ў службу «адно акно» з заявай аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры як у пісьмовай форме (за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дапускаецца падача заявы ў вуснай форме), так і ў электроннай форме.

Заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг (АПЭП). Для таго, каб атрымаць доступ да асабістага электроннага кабінета на АПЭП, зацікаўленай асобе неабходна звярнуцца ў службу «адно акно» з дакументам, які сведчыць асобу і атрымаць унікальны ідэнтыфікатар. Ён уяўляе сабой паслядоўнасць сімвалаў, ідэнтычных ідэнтыфікацыйнаму нумару, указанаму ў дакуменце, які сведчыць асобу грамадзяніна. Пасля падачы ў службу «адно акно» заявы аб выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара грамадзяніну на абаненцкі нумар аператара сотавай рухомай электрасувязі Рэспублікі Беларусь, указаны ў заяве, SMS-кай накіроўваецца часовы пароль, які грамадзянін можа самастойна змяніць пры першым уваходзе ў асабісты электронны кабінет. Грамадзянін таксама можа звяртацца ў службу «адно акно» з заявай аб блакіроўцы ўнікальнага ідэнтыфікатара або яго разблакіроўкі, а таксама аб змяненні нумара тэлефона (у выпадку змянення нумара тэлефона, указанага ў заяве пры выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара). На жаль, пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў электроннай форме, пакуль абмежаваны. Цяпер у электроннай форме грамадзяне могуць падаць заявы аб выдачы даведкі аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты; памеры пенсіі; рэгістрацыі грамадзяніна ў якасці беспрацоўнага і інш.

Што да суб’ектаў гаспадарання, то яны таксама маюць права падаць заяву праз АПЭП. Напрыклад, уключэнне звестак (унясенне змяненняў, выключэнне звестак) аб суб’ектах гандлю, суб’ектах грамадскага харчавання, адміністрацыях гандлёвых цэнтраў, адміністрацыях рынкаў, гандлёвых аб’ектах, аб’ектах грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтрах, рынках, інтэрнэт-крамах, формах гандлю, якія ажыццяўляюцца без выкарыстання гандлёвага аб’екта, у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь; уключэнне звестак (унясенне змяненняў, выключэнне звестак) аб суб’ектах, якія аказваюць бытавыя паслугі, аб’ектах бытавога абслугоўвання ў Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь і інш.

Наталля СОЙМА,
галоўны спецыяліст
службы «адно акно».

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о