Дзяржаўны знак якасці – гэта не проста ўзнагарода, гэта прызнанне высокай канкурэнтаздольнасці прадукцыі і дасягненняў у галіне якасці. Уведзены Дзяржаўны знак якасці Указам Прэзідэнта краіны ў 2024 годзе.
Прыемна адзначыць, што прадукцыя прадпрыемстваў Гомельшчыны сёлета ў ліку вытворцаў, адзначаных гэтым знакам.

Даведка:
Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат – найбуйнейшы вытворца малочных кансерваў, уключаючы варанае згушчанае малако. У канцы 2024 года прадпрыемства дасягнула адзнакі 3 мільярды выпушчаных слоікаў класічнай згушчонкі.
Вытворчасць згушчанага малака поўнасцю аўтаматызавана. Для стварэння прадукта выкарыстоўваюцца толькі натуральнае малако і малочна-цукравая сумесь.
Працэс стварэння класічнай варанай згушчонкі займае ні многа ні мала – 13 гадзін!
З паліц харчовых крам нам усміхаецца “Ягорка”! Праходзячы каля яго, так і хочацца ўсміхнуцца ў адказ гэтаму гарэзліваму хлопцу са слоіка. А калі паназіраць, то можна заўважыць цікавасць пакупнікоў да гэтага прадукта. І не здарма!
Апошнім часам малако згушчанае варанае “Ягорка” стала даволі папулярным не толькі ў крамах, але і на старонках сацыяльных сетак. Харчовы прадукт ААТ “Рагачоўскі МКК” “Малако згушчанае варанае “Ягорка” адным з першых у 2025 годзе атрымаў Дзяржаўны знак якасці.
Сам Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што прадукт згушчанае варанае малако Рагачоў “Ягорка” пакаштаваў і прызнаў яго смакавыя якасці. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў узнагародзіць гэтым смачным ласункам хакейную каманду “Дынама-Мінск”. З невялікай агаворкай: “Калі яна гэта заслужыць!”
Хакеістам трэба яшчэ пастарацца, мы ж вырашылі пацікавіцца пра гэты прадукт у прафесіяналаў.
Нам пашанцавала, бо ў горадзе Петрыкаве ёсць крама прадпрыемства ААТ “Рагачоўскі МКК”. Туды мы і накіраваліся.
Паліцы парадавалі нас разнастайным выбарам кансерваванай, сухой і звычайнай малочнай, кісламалочнай і іншай прадукцыі прадпрыемства.
Прадавец Кацярына Каліцька з задавальненнем падвяла нас да паліцы з кансерваванымі вырабамі. Яна пазначыла, што ў Рагачоўскага МКК вялікая лінейка кансерваванага малака, згушчанага, з сахарам і без яго, з рознымі смакамі – на любы густ.

– Варанае згушчанае малако – шмат для каго любімы смак дзяцінства, на паліцы кожнай гаспадыні яго можна адшукаць. Я хачу адзначыць, што згушчанае варанае малако “Ягорка” Рагачоўскага МКК вылучаецца сярод вароных “згушчонак” іншых вытворцаў смакам, кансістэнцыяй, якасцю. Гэты кансерваваны малочны прадукт на паліцах не застойваецца.
Да размовы далучылася пакупніца, Ірына Земляная:
– Я салодкае не вельму люб-лю, часцей прыходжу ў краму за кісламалочнымі прадуктамі. Але малако згушчанае варанае “Ягорка” час ад часу набываю, часцей для прыгатавання нейкіх кандытарскіх вырабаў.
Прадукт згушчанае варанае малако “Ягорка” – гэта не толькі прысмакі. Яно карысна, як канцэнтраваная крыніца энергіі з-за высокай каларыйнасці і ўтрымання вугляводаў. Прадукт багаты кальцыем, фосфарам, магніем, што важна для касцяной тканіны, зубоў і пазногцяў. Таму сілкуйцеся згушчаным вараным малаком “Ягорка”, выкарыстоўвайце яго для кандытарскіх вырабаў і памятайце, што беларускае, сваё, роднае – лепшае!
І кожную пятніцу, наведаўшы краму, не забудзьце набыць прадукты беларускай вытворчасці.
Надзея СІГАЙ, фота аўтара.






Оставить комментарий