Апаратная нарада пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве сабрала ў вялікай зале выканкама кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, структурных падраздзяленняў выканкама.
Са справаздачай пра вынікі наведвання мабільнай групай прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна і вывучэння на месцы пытання ўтрымання ў належным стане аб’ектаў і замацаваных тэрыторый выступіў начальнік ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Семяніцкі. Большасць з выяўленых недахопаў былі аператыўна ўхілены. Аднак, як пазначыў Мікалай Уладзіміравіч, усё ж правільна будзе на пастаяннай аснове падтрымліваць парадак і належным чынам арганізоўваць работу калектываў на падведамасных аб’ектах.
Заслуханы былі справаздачы кіраўніцтва РАНС і РАУС па аператыўнай абстаноўцы ў раёне. Нададзена сур’ёзная ўвага пытанню папярэджання здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў, якую павінны весці ўсё суб’екты прафілактыкі.
На штотыднёвым кантролі кіраўніка раёна – пытанні звароту грамадзян у чат-бот, сектар па рабоце са зваротамі грамадзян, а таксама рэагаванне кіраўнікоў на крытычныя матэрыялы ў «раёнцы».
На нарадзе былі заслуханы пытанні работы арганізацый сацыяльнай сферы за справаздачны перыяд, якасці праведзеных работ у санітарны дзень, планах па правядзенні работ у перыяд восеньскага азелянення.
У Год добраўпарадкавання тэма навядзення парадку на зямлі па-ранейшаму застаецца прыярытэтным накірункам для кіраўнічай вертыкалі раёна. Штотыднёвыя справаздачы адказных службовых асоб дазваляюць зразумець, што зроблена за гэты год нямала, аднак дастаткова яшчэ месцаў і ў райцэнтры, і на тэрыторыях сельвыканкамаў, дзе неабходна правесці маштабнае добраўпарадкаванне.
– Пры планаванні работ па азеляненні населеных пунктаў у восеньскі перыяд, важна прадугледзець не толькі стварэнне новых “зялёных” куточкаў, аднак абавязкова правесці “рэвізію” ранейшых пасадак і, пры неабходнасці, ажыццявіць кампенсацыйную пасадку. Пра гэта важна паклапаціцца ўжо цяпер. Таксама не забываем, што ў зоне адказнасці кожнага з нас – парадак на замацаваных тэрыторыях і ўласных падворках, – адзначыў Аляксандр Верамееў.
З кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў у час нарады былі абмеркаваны пытанні ходу жніва, нарыхтоўкі кармоў, а таксама вытворчыя паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий