Выніковае сакавіцкае пасяджэнне выканкама прайшло сёння ў вялікай зале раённага выканаўчага камітэта з удзелам Члена прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Русага.
На разгляд і абмеркаванне былі вынесены наступныя пытанні:
— аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў Петрыкаўскім раёне за 2024 год;
— аб кадравым забеспячэнні сферы аховы здароўя Петрыкаўскага раёна;
— аб ходзе рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.
Оставить комментарий