Вынікі працы залежаць ад усяго калектыву

0
714

Работа на малочнатаварнай ферме ў Вышалаве кіпіць з самай раніцы. Вялікі калектыў работнікаў дакладна ведае свае абавязкі і спяшаецца пачаць вырашэнне пастаўленых задач. Наша сённяшняя гераіня – брыгадзір фермы – расказала, якой працай здабываюцца высокія паказчыкі ў галіне.

Вынікі працы залежаць ад усяго калектыву “На комплексе ў нас 777 галоў буйной рагатай жывёлы, 603 з іх – дойныя каровы, – пачала размову Алена Власкіна. – Харчаванне ў нашых падапечных, што называецца, першае, другое і кампот з булачкай. Нарыхтаваны сілас, сянаж, ПП-цюкі, камбікорм, соль, мел, сілас кукурузны. За цялушкамі даглядаем сумленна. І падаслаць, і праверыць здароўе – праца распісана па хвілінах. Тут ніколі не бывае прастояў і выхадных, бо жывёлам патрэбен штодзённы догляд.

У гэтым сезоне мы выйшлі на добрыя лічбы. Прыбаўленне ў цялят у суткі складае каля 695 грама. Малака карова дае да 20 кілаграм, у дзень 12 тон малака класа “экстра” здаем на завод. У жывёлагадоўлі ўсё ўзаемазвязана. Вынікі працы не могуць залежаць ад аднаго чалавека. Каровам трэба стварыць добрыя ўмовы і забяспечыць адпаведны догляд, тады і малако будзе, і прывагі парадуюць”.
Па словах Алены Іванаўны, на ферме працуе згуртаваны, дружны і вопытны калектыў. 7 даярак, 7 жывёлаводаў, 3 слесара, асеменатар, кладаўшчык і лабарант.

Вынікі працы залежаць ад усяго калектыву Вынікі працы залежаць ад усяго калектыву“Я тут самая маладая, – смяецца працаўніца. – Прыйшла два гады таму на замену спецыяліста, які зараз у дэкрэтным адпачынку. А агульны стаж маёй працы складае 22 гады”.
Алена Іванаўна, як і яе муж Анатолій, родам з Бабунічаў, там жа пажаніліся, нарадзілі дзяцей. На працу сямейную пару і яшчэ некалькіх работнікаў дастаўляе спецыяльна арганізаваны транспарт.
“Муж працуе жывёлаводам, разам, вядома, лягчэй. Трымаем і сваю хатнюю гаспадарку. Мы, людзі вясковыя, звыклыя да працы”, – падзялілася фактамі сваёй біяграфіі гераіня.

Дырэктар УП “Палессе-Аграінвест” Аляксандр Верамееў расказаў, што за 12 месяцаў 2023 года прадпрыемствам атрымана 45 912 тысяч рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг, што на 4 998 тысяч рублёў вышэй за паказчык адпаведнага перыяду мінулага года. Тэмп росту да ўзроўню мінулага года – 112%. Выручка ад рэалізацыі малака за 2023 год павялічылася ў параўнанні з мінулым годам на 776 тысяч рублёў і склала 21 304 тысячы рублёў. Выручка ад рэалізацыі мяса БРЖ на 222 тысячы рублёў вышэй за паказчык 2022 года і склала 10 641 тысяч рублёў.

“Што да задач на 2014 год, унітарнае прадпрыемства “Палессе-Аграінвест” плануе атрымаць прырост аб’ёму вытворчасці прадукцыі ў супастаўных цэнах да ўзроўню мінулага года ў памеры 6 %, што складзе 45 413 тысяч рублёў.
Плануецца, што валавая вытворчасць прыбаўленняў БРЖ павялічыцца на 117 тон у параўнанні з паказчыкам 2023 года і складзе 2 114 тон. Сярэднясутачная прывага БРЖ плануецца на ўзроўні 751 грам”, – агучыў Аляксандр Аляксандравіч.

Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о