У аддзяленні фільтрацыі сільвінітава абагачальнай фабрыкі Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Белкалій” вядзецца чарговая тэхнічная мадэрнізацыя.
Па інфармацыі тэлеграм-канала прамысловага гіганта Беларусі, падыходзіць да канца першы этап мадэрнізацыі другой стадыі абязводжвання флатацыйнага канцэнтрату.
Так, за 5 месяцаў работнікі трэста “Раммантажбуд” устанавілі ў аддзяленні першы з трох запланаваных істужачных вакуум-фільтраў айчыннай вытворчасці, а таксама вакуум-помпу.
Запуск плануецца ў наступным месяцы. Наперадзе завяршальны этап перад уводам абсталявання ў эксплуатацыю – падводка камунікацый.
Вынікам мадэрнізацыі стане павелічэнне прадукцыйнасці абагачальнай фабрыкі з 1,5 мільёна тон да 1,7 мільёна тон гатовай прадукцыі.
Забой лавы падоўжаны да 256 метраў.
На падземным горным участку №2 рудніка Петрыкаўскага рудаўпраўлення выкананы работы па падаўжэнні забою лавы №8-3 (брыгадзір Васіль Купчэня) са 197 да 256 метраў пасля абходу забоем лавы геалагічнай свідравіны.
Прыёмка ажыццяўлялася спецыялістамі рудаўпраўлення сумесна з міжраённым аддзелам Дзяржпрамнагляду.
Галіна КАЗАК,
па матэрыялах тэлеграм-канала ААТ “Беларуськалій”.
Оставить комментарий