Назіранне за прэзідэнцкімі кампаніямі ў Польшчы і Румыніі перакрэсліла планы на “дачны” выхадны. Замест таго, каб “зазямліцца” пасля насычанага працоўнага тыдня, з непадробнай цікавасцю сачыла за выбарамі ў “дэмакратычным” свеце. Вывад пасля ўбачанага і пачутага відавочны: еўрапейскія выбары ў апошні час канкурыруюць хіба толькі з забаўляльнымі шоу. Праўда, калі кантэнт шоу закліканы ўзняць людзям настрой, то выбары па сваёй сутнасці прызваны забяспечыць ім годны ўзровень жыцця за кошт стратэгічна правільных палітычных і эканамічных рашэнняў абранага кандыдата. На самой справе ўсё далёка не так. Усё тое, што нам прыпісвалі як “парушэнне дэмакратыі” і “маніпуляцыя грамадскай думкай”, у Еўрасаюзе лічыцца нормай электаральнай кампаніі.
Пачнем з Румыніі. Румынскі сцэнарый у гэтыя выхадныя паўтарыў малдаўскі. Відавочны аўтсайдар Нікушор Дан, які ў першым туры набраў усяго 21% пры 41% у Джорджа Сіміёна, на фінішнай прамой дзіўным чынам адолеў канкурэнта з ашаламляльным поспехам – 54%. Можна было б такі поспех палічыць перамогай дэмакратыі. Аднак шматлікія заявы аб мёртвых у прамым сэнсе душах (кажуць не менш за 1,7 мільёна), аб падвозе “выбаршчыкаў” з Малдавіі, “каруселі” і іншыя парушэнні нагадваюць няхітрыя і правераныя паліттэхналагічныя прыёмы. Як вынік – праЕСаўскі Нікушор Дан стаў прэзідэнтам Румыніі, захаваўшы тым самым уплыў Бруселя на румынскую тэрыторыю.
Палякі ў гэтую нядзелю таксама выбіралі прэзідэнта. На пасаду лідара краіны прэтэндавалі 13 кандыдатаў. Такая колькасць прэтэндэнтаў рабіла немагчымым вызначыцца з выбарам у адзін заход. Таму спроба № 2 – 1 чэрвеня. Што да фаварытаў першага тура, то на змену Дудзе прыйдуць альбо мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, які “топіць” за “Грамадзянскую кааліцыю” Туска, альбо дырэктар інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Караль Наўроцкі, які прадстаўляе партыю “Права і справядлівасць” Качыньскага. У першым туры абодва кандыдаты набралі прыкладна аднолькавую колькасць галасоў – у межах 30%. Астатнія прэтэндэнты, можна сказаць, ацанілі свае палітычныя перспектывы на будучыя парламенцкія ці прэзідэнцкія выбары.
Аднак некалькі слоў пра сам працэс. Ні аб якім панаванні дэмакратыі і гаворка не ідзе. Самымі бяскрыўднымі можна назваць каля 200 фактаў парушэння рэжыму цішыні. Далей – горш: абвінавачванні ў махінацыі, укідах, незразумелых схемах фінансавання, у якіх выразна прасочваюцца інтарэсы амерыканскіх і ЕСаўскіх палітыкаў. Пры такім раскладзе будучы польскі прэзідэнт наўрад ці здольны будзе дзейнічаць у інтарэсах звычайнага польскага народа. Шкада суседзяў…
Як адзначаў наш Прэзідэнт, “хацелася б, каб быў разважны нармальны чалавек. Не трэба прарасійскі, прабеларускі. Прапольскі няхай будзе. Які будзе рабіць у інтарэсах палякаў. Мы гэтага жадаем”.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий