Сёння адзначаецца 80-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мы прапануем вам, паважаныя чытачы, адчуць адмасферу дня, калі ў маі 1945 года ўсе радыёстанцыі свету абляцела навіна: фашысцкая Германія капітуліравала, вайне канец!
У архіве рэдакцыі як найвялікшая святыня захоўваецца той майскі выпуск раённай газеты “Сталінская праўда”, дзе разам са зваротам Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна да народа распавядаецца пра тое, як жыхары Петрыкава, Капцэвічаў, Курыцічаў і Грабава сустрэлі вестку пра доўгачаканую Перамогу.
Оставить комментарий