На сённяшні дзень установа адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь” уваходзіць у лік найбуйнейшых ВНУ краіны.
Установа адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь” ажыццяўляе падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў. У пераліку для паступлення сем асноўных напрамкаў: факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, агульнавайсковы, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў, факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення, што поўнасцю забяспечваюць патрэбу Узброеных Сіл і іншых сілавых структур у афіцэрскіх кадрах.
Падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай спецыяльнай адукацыяй для замяшчэння першасных афіцэрскіх пасад (з прысваеннем звання “лейтэнант”) праводзіцца з тэрмінам навучання 4 гады.
Заняткі з курсантамі праводзяць звыш 700 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, з іх 230 з вучонымі ступенямі і званнямі, у тым ліку 15 прафесараў. Многія носяць ганаровыя званні заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі.
Акадэмія мае неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу. У навучальных карпусах размешчаны лекцыйныя аўдыторыі, класы, спецыялізаваныя кабінеты, лабараторыі, абсталяваныя электронна-вылічальнай тэхнікай і сродкамі аўтаматыкі.
На перыяд навучання курсантамгарантаваны ўсе віды забеспячэння. Старшакурснікі пражываюць у добраўпарадкаваным інтэрнаце. Два разы на год (узімку і летам) курсантам прадастаўляецца канікулярны водпуск.
Юнакі і дзяўчаты, якія выказалі жаданне паступаць у ваенную навучальную ўстанову, могуць звяртацца ў ваенны камісарыят Петрыкаўскага раёна па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранка, 1.
Выбар прафесіі афіцэра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – гэта інвестыцыі ў будучыню. Задумайцеся над будучыняй сёння!
Зрабіце правільны выбар і паступайце ў ваенныя навучальныя ўстановы.
Аляксандр АДАМОЎСКІ,
ваенны камісар Петрыкаўскага
раёна падпалкоўнік.
Оставить комментарий