Карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” сёння завітала ў Капцэвіцкую сярэднюю школу. У час наведвання ўстановы ў аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання “Востраў дзяцінства” праходзіў занятак па жыццядзейнасці непаўналетніх.
Як адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аксана Брызіцкая, план работы лагера прадугледжвае шмат мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку гібелі дзяцей ад знешніх прычын. Установу ўжо наведалі супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС, ТВвод, запрашалі да сябе на гутарку школьнікаў работнікі Капцэвіцкай чыгуначнай станцыі.
– Жыццё нашых дзяцей – самае дарагое, што ў нас ёсць, таму правілы бяспечных паводзін неабходна прывіваць і ў летні перыяд. Дасягнуць добрага выніку можна толькі праз цеснае міжведамаснае ўзаемадзеянне. У гэтым плане ў нашай установы адукацыі поўнае паразуменне з раённымі структурамі прафілактыкі. Педагогі імкнуцца ўключыць у агульную справу бацькоў, што дазваляе зрабіць працэс навучання больш эфектыўным, бо дзеці часта бяруць прыклад менавіта з дарослых, – адзначыла Аксана Васільеўна.
Оставить комментарий