У аб’яднанні па інтарэсах “Юны краязнаўца” ДУ “Петрыкаўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” была арганізавана выстава вырабаў з гародніны і садавіны на тэму “У нас у гасцях восень”.
У выставе прымалі ўдзел дзеці разам са сваімі бацькамі. Кожны прапанаваў шмат розных ідэй для правядзення цікавага мерапрыемства.
Усе удзельнікі былі даволі актыўныя, але хочацца вылучыць работы, якія выклікалі самыя яркія эмоцыі ў наведвальнікаў: выраб з морквы “Чароўны букет”, які стварыла Ульяна Ковель разам з маці, выраб з семачак сланечніка “Сям’я вожыкаў” Кірыла Кірбая і яго маці, выраб з патысона “Чарапашка-мілашка” Мікалая Гарбацевіна і яго бабулі, выраб з гарбуза “Вясёлы домік” і выраб з бананаў “Дэльфін” Алены Паскевіч.
На сустрэчу-экскурсію былі запрошаны дзеці дашкольнага ўзросту з гарадскіх дзіцячых садкоў.
З цікавасцю і асаблівай увагай разглядалі ўдзельнікі выставы кожны выраб і спрабавалі здагадацца, з якой гародніны ці садавіны ён зроблены.
Многа вершаў дзеці расказалі пра восень, пра яе прыгажосць і тыя дарункі, якімі яна з намі шчодра дзеліцца.
Сустрэча атрымалася не толькі цікавай, але і пазнавальнай, бо ўдзельнікі мерапрыемства не толькі назіралі за выставай, але і многа разважалі, дзяліліся сваімі думкамі пра любімую пару года.
Надзея Міцкевіч,
педагог дадатковай адукацыі
ДУ “Петрыкаўскі раённыа цэнтр турызму
і краязнаўства дзяцей і моладзі”.
Оставить комментарий