Ветэранскі більярд

0
325

Ветэранскі більярд15 лютага, у дзень 37-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана, на базе фізкультурна-аздараўленчай залы стартаваў камерцыйны турнір па більярдзе (руская піраміда) сярод членаў пярвічнай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна”, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Перад урачыстым пачаткам турніру з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня раённага Савета воінаў-інтэрнацыяналістаў, намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў Мікалай Жукоўскі.

Ветэранскі більярдЗатым прайшла жараб’ёўка турніру і быў састаўлены каляндар гульняў, якія пройдуць у тры дні па кругавой сістэме: 15, 19 і 22 лютага. Кожны ўдзельнік згуляе з кожным. За перамогу налічваецца адно ачко, за паражэнне ўдзельнік з гульняў не выбывае. Поўная партыя – да 8 забітых ачкоў. Пераможцы і прызёры турніру будуць вызначаны па найбольшай суме набраных ачкоў ва ўсіх гульнях з супернікамі.

Ветэранскі більярдСістэма турніру вельмі справядлівая – кожны мае права на памылку, але потым можа шляхам удалай гульні паправіць сваё турнірнае становішча.
Дарэчы, самаму маладому ўдзельніку 57 гадоў, самаму старэйшаму – 79 гадоў.

У першы дзень удзельнікі згулялі неаднолькавую колькасць гульняў, а некаторыя вынікі аказаліся даволі нечаканымі. Аднак, як кажуць галоўныя гульні яшчэ не адбыліся.

Ветэранскі більярдСтановішча ўдзельнікаў у турнірнай табліцы пасля першага гульнявога дня размеркавалася наступным чынам.

Без страт стартаваў Уладзімір Літаш 3 гульні – 3 перамогі. Па два ачкі набралі адразу чацвёра ўдзельнікаў: Уладзімір Кудравец, Сяргей Шпак, Уладзімір Міцкевіч, Віктар Іванаў. Па адным ачку ў Генадзя Петрушэнкі і Сяргея Каржа, без ачкоў засталіся ў гэты дзень Юрый Юніцкі і аўтар гэтых радкоў.

Але спаборніцтва за тытул пераможцы яшчэ наперадзе. У чацвер – працяг гульняў турніру, а ў нядзелю, 22 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь будзе вызначаны чэмпіён і прызёры.

Аляксей КАЮКАЛА,
фота Надзеі СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о