Ведаць і выконваць

0
354

У рамках Дня бяспекі на водах Петрыкаўскія ратавальнікі пагутарылі са школьнікамі гарадскіх устаноў адукацыі.

Старшыня раённай арганізацыі ТВВод Аляксандр Трухановіч правёў з навучэнцамі прафілактычную гутарку “Тонкі лёд – да бяды вядзе!”. У час сустрэчы дзецям чарговы раз нагадалі пра тое, якую небяспеку тояць у сабе рэкі, сажалкі і азёры, асабліва ў перыяд станаўлення лёду, і да якіх трагічных наступстваў прыводзіць легкадумнасць і свавольства пры знаходжанні на вадаёмах у гэты перыяд.
– Самае галоўнае правіла, якое вы павінны выконваць, каб прадухіліць няшчасны выпадак на лёдзе, – наогул не набліжацца да вадаёма, – даў рабятам слушную параду старшыня раённай арганізацыі ТВВод.
Навучэнцы ўважліва слухалі парады і папярэджанні, адказвалі на пытанні і задавалі свае. Але самым цікавым і важным для іх стала дэманстрацыя алгарытму аказання першай дапамогі. Медсястра выратавальнай станцыі Ганна Сухамерава не толькі расказала, але і паказала, як аказаць дапамогу выратаванаму чалавеку.
– Для аказання дапамогі чалавеку, якога вы толькі што вынялі з вады, важныя ў першую чаргу хуткія і правільныя дзеянні, – пазначыла медыцынская сястра.
Рэйдавыя і прафілактычныя мерапрыемствы на Петрыкаўшчыне будуць працягвацца, бо веды і ўменні – багаж нецяжкі, і за плячыма, як вядома, яго не насіць, а вось карысць ад яго недаацэньваць нельга.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о