Філіял Петрыкаўскага ДРБУ-112 паведамляе, што на падставе распараджэння КПРБУП «Гомельаблдарбуд» ад 7 сакавіка ў сувязі са спрыяльнымі ўмовамі надвор’я і гідралагічнай абстаноўкай на рацэ Прыпяць паромная пераправа на аўтамабільнай дарозе Н-4739 Мазыр-Петрыкаў з 8 сакавіка аднаўляе сваю работу.
Рух парома ў накірунку вёскі Вялаўск – аўтадарога Мазыр-Петрыкаў будзе арганізаваны наступным чынам:
Левы бераг Правы бераг
(г. Петрыкаў) (в. Вялаўск)
8.00- 8.20
9.00- 9.20
12.00- 12.20
14.00- 14.20
16.00 -16.20
18.00- 18.20
Оставить комментарий