Вам жадаем у Новы год…

0
420

Не сакрэт, што лепшыя гісторыі пішуцца разам з чытачамі. Увесь год, шаноўныя нашы падпісчыкі, мы дзяліліся з вамі гісторыямі людзей, якія жывуць па суседстве. Іх лёсы здзіўлялі, натхнялі і прымушалі суперажываць. Аднак ёсць сярод іх тыя, хто выклікаў найбольшы інтарэс і чые гісторыі пакінулі самы цёплы след у вашым сэрцы. Па максімальных праглядах на нашым сайце (лічыльнік дазваляе быць бесстароннім) мы выбралі публікацыі, якія выклікалі самы жывы водгук.
Менавіта іх героі сёння стануць “святочным голасам“ нашага выдання і павіншуюць усіх нас з надыходзячым 2026 годам.

Вам жадаем у Новы год…Яўгеній Дамасканаў, трактарыст-машыніст прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Петрыкаўскае ПМС” (з матэрыялам пра Яўгенія пазнаёміліся 2530 “наведвальнікаў” нашага сайта):
– Дарагія землякі, жыхары нашага раёна! Па-першае, хачу падзякаваць за вашу цікавасць да публікацыі пра мяне. Я сапраўды вельмі люблю сваю справу і шчыра адданы ёй. Для мяне праца трактарыста-машыніста – гэта клопат пра родную зямлю, каб яна была ўрадлівай і дарыла шчодрыя ўраджаі.
У адыходзячым годзе наш калектыў дружна працаваў на карысць нашага краю, і я шчыра рады бачыць, як мяняюцца нашы палеткі і вёскі. Ад імя калектыву меліяратараў і ад сябе асабіста віншую ўсіх з надыходзячым 2026 годам!
Жадаю вам, дарагія землякі, у новым годзе “поўнага бака” здароўя, моцнага сямейнага “падмурка” і каб у жыцці ніколі не было непраходных участкаў. Няхай у вашых дамах заўсёды будзе цёпла і ўтульна, а кожны новы дзень прыносіць толькі добрыя навіны і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Са святам! З Новым 2026 годам!

Вам жадаем у Новы год…Уладзімір ПУГАЧ, жыхар аграгарадка Навасёлкі (жыццёвую гісторыю Уладзіміра Мікалаевіча на нашым сайце прачыталі 2297 чалавек):
– Дарагія мае землякі, жыхары нашай роднай Петрыкаўшчыны!
Напярэдадні надыходзячага 2026 года прыміце сардэчныя віншаванні ад чалавека, чыё жыццё ўжо дзявятае дзесяцігоддзе непарыўна звязана з гэтай зямлёй. У мае 85 гадоў я гляджу на наш край не толькі вачыма старажыла, але і сэрцам пісьменніка, які прывык шукаць прыгажосць у кожным куточку роднага краю і ў кожным імгненні.
Мінулыя гады навучылі мяне галоўнаму: сапраўднае багацце нашага раёна – гэта не толькі яго палі і лясы, а вы – людзі з адкрытай душой і моцным характарам. У сваіх творах я заўсёды стараўся апець нашу малую радзіму і тую ціхую любоў да родных краявідаў, якая сагравае нас у любыя маразы.
У Новы год я жадаю вам самага каштоўнага – душэўнага спакою і моцнага здароўя. Няхай у вашых сем’ях клапоцяцца пра старых і вераць у моладзь. Няхай кожны дом будзе напоўнены святлом, а кожны новы дзень дае падставу для добрай усмешкі і, быць можа, для прыгожай песні ці мудрага слова.
Няхай 2026 год будзе мірным і шчодрым. Беражыце адно аднаго, любіце нашу зямлю.
З Новым годам, дарагія мае людзі! З новым шчасцем!

Вам жадаем у Новы год…Ягор Ганчароў, начальнік супрацьэпізаатычнага аддзела Петрыкаўскай раённай ветэрынарнай станцыі (рэйтынг праглядаў – 2159):
– Паважаныя жыхары раёна! Ад імя калектыву эпізаатычнага аддзела раённай ветэрынарнай станцыі і ад сябе асабіста віншую вас з надыходзячым 2026 годам!
Калі публікацыя пра мяне як спецыяліста “зачапіла” вас, то і пажаданні мае будуць прафесійныя (усміхаецца – заўв.аўт.).
Наша праца – гэта нябачны, але важны бар’ер, які стаіць на варце эпізаатычнага дабрабыту раёна. Мы працуем для таго, каб вашы падворкі і фермы былі абаронены ад хвароб, а прадукты на вашых сталах былі якаснымі і бяспечнымі. Таму ў новым годзе я хачу пажадаць кожнаму з вас самага галоўнага – здароўя. Няхай вашы хатнія гадаванцы і сельскагаспадарчыя жывёлы цешаць вас бадзёрасцю, а хваробы абыходзяць вас і вашых родных бокам.
Жадаю ўсім росквіту, сямейнага цяпла і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай 2026 для ўсіх нас стане годам добрых здзяйсненняў і прафесійных поспехаў! Міру і дабрабыту вашым сем’ям!
З Новым годам!

Вам жадаем у Новы год…Алена Касцюк, галоўны бухгалтар ДУ “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна” (1997 праглядаў на сайце):
– Дарагія землякі! Ад шчырага сэрца віншую вас з надыходзячым Новым годам і Ражством Хрыстовым!
Мы шмат і паспяхова працавалі ў гэтым годзе. Няхай нашы сумесныя намаганні прывядуць да выдатных вынікаў і прынясуць нам і нашаму раёну дабрабыт, стануць стымулам і ў надыходзячым годзе.
Няхай светлыя святы напоўняць вашы дамы ўтульнасцю і цяплом, шчасцем і здароўем, дабрынёй і спагадлівасцю.
Новы год – свята чараўніцтва. Мы заўсёды яго чакаем з на-дзеяй на нешта новае, добрае.
Жадаю, каб Новы год прыйшоў у вашы сэрцы са светам і гармоніяй. Няхай менш будзе мітусні, а больш момантаў, якія хочацца захаваць у памяці.
Жадаю, каб побач былі сябры і блізкія, з якімі цёпла маўчаць, лёгка мець зносіны, гаварыць пра каханне і весела смяяцца.
Жадаю, каб усё, што вы загадаеце пад бой курантаў, спраўдзілася. Няхай вашы мэты стануць пунктамі на жыццёвым шляху, а мары – пуцяводнай зоркай. Са святам!

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о