Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы!

0
220

Вам, працавітым, наш шчыры дзякуй!

Напярэдадні 1 мая была абноўлена раённая Дошка гонару: рашэннем раённага выканаўчага камітэта на яе занесена інфармацыя пра лепшыя працоўныя калектывы раёна, а таксама партрэты лепшых працаўнікоў розных устаноў і прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны.

Ва ўрачыстай прамове, прысвечанай гэтай падзеі і Святу працы, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў адзначыў:
– Сёння мы ўрачыста адкрываем Дошку гонару і чарговы раз ушаноўваем лепшых з лепшых – тых, хто вырошчвае хлеб, працуе на вытворчасці, вучыць дзяцей, будуе дамы, стварае мастацкія каштоўнасці, дасягае высокага прафесійнага ўзроўню і карыстаецца павагай у грамадстве – чалавека працы. Мы ганарымся, што дзякуючы адказнай і зладжанай рабоце ўсіх вас у раёне дасягнуты годныя вынікі ў прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, забяспечана рытмічная работа ўстаноў сацыяльнай сферы. Пры гэтым галоўным багаццем петрыкаўскай зямлі былі і застаюцца працалюбівыя людзі, якія адданыя свайму раёну, шануюць яго традыцыі і дзякуючы якім наш горад і раён прыгажэюць на вачах.
Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама ўручыў пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару лепшым працоўным калектывам Петрыкаўшчыны па выніках раённых спаборніцтваў за дасягненне найлепшых паказчыкаў у вытворчай і сацыяльнай сферы ў 2024 годзе: працоўнаму калектыву эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі “Ляскавічы” дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, дырэктар – Віталь Уладзіміравіч Жогаль; працоўнаму калектыву сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Палессе-Аграінвест”, дырэктар – Алена Мікалаеўна Асадчая; працоўнаму калектыву філіяла Петрыкаўскае дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 112 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд”, дырэктар – Канстанцін Валер’евіч Варэнікаў; працоўнаму калектыву магазіна “Палессе № 5” адкрытага акцыянернага таварыства “Калінкавіцкі мясакамбінат”, загадчык – Алена Віктараўна Зенчанка; працоўнаму калектыву дзяржаўнай установы культуры “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, дырэктар – Людміла Уладзіміраўна Вяракса; працоўнаму калектыву Пціцкага сельскага выканаўчага камітэта, старшыня – Ганна Пятроўна Пырко; пераможцу ў раённым спаборніцтве сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, працоўнаму калектыву таварыства з абмежаванай адказнасцю “Экагрынпрам”, дырэктар –Віктар Васільевіч Капыловіч.
Таксама Пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку гонару ўручана “Кіраўніку года – 2024”, дырэктару эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі “Ляскавічы” дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, Віталію Уладзіміравічу Жогалю.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў і дырэктар ЭЛПГ “Ляскавічы” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, Віталій Жогаль перарэзалі чырвоную стужку пад апладысменты прысутных на ўрачыстасці петрыкаўчан.
Узнагароды, віншаванні, пажаданні – усе гэтыя прыемныя моманты прабягаюць імкліва. А заўтра ў кожнага з узнагароджаных пачнуцца працоўныя будні, і трэба будзе вучыць, лячыць, будаваць, даглядаць… Кожны з іх ужо даказаў, што спраўляецца са сваімі абавязкамі лепш, чым выдатна. Але будзе новы дзень, які запатрабуе новых намаганняў, дасягненняў, перамог.
Дырэктар ЭЛПГ “Ляскавічы” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, Віталій Жогаль, які быў ганараваны званнем “Кіраўнік года-2024”, у размове нашаму карэспандэнту пазначыў: “Мне вельмі прыемна высокая адзнака работы ўсяго нашага калектыву. Вядома, годныя паказчыкі ў працы можна атрымаць толькі дзякуючы зладжанай рабоце сапраўднай каманды прафесіяналаў. Але, скажу шчыра, права займаць пачэснае месца на Дошцы гонару выклікае ўсведамленне абавязку і надалей працаваць шчыра, самааддана і не спыняцца на дасягнутым”.
Упэўнены, што наперадзе ў шчырых працаўнікоў раёна шмат працоўных дасягненняў і творчых перамог на карысць нашага агульнага дабрабыту, развіцця раёна, вобласці і краіны.

Галіна КАЗАК.
Фота Марыі ТАМКО.

Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы!

Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы!

Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы! Петрыкаўшчына ганарыцца: на дошцы гонару – лепшыя работнікі і калектывы!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о