Валейбольны паядынак на беразе Прыпяці

0
319

У сераду, 17 ліпеня, з нагоды 100-годдзя ўтварэння Петрыкаўскага раёна, дзіцячая юнацкая спартыўная школа арганізавала спаборніцтвы па пляжным валейболе сярод моладзі.

Турнір распачаўся ў палову 10-й гадзіны. На пясчаную пляцоўку выйшлі навучэнцы першай гарадской школы і гімназіі. Было добра відаць, што рабяты маюць неблагі валейбольны вопыт, але пляжны варыянт гэтай гульні патрабаваў для надзейнага выніку асобных навыкаў. Здавалася, што тыя юныя спартсмены, якія хутчэй прыстасуюцца да гульні ў пары ды адчуюць “поле” і будуць, урэшце, святкаваць перамогу.
Так яно і сталася: валейбалісты з Сярэдняй школы № 1 былі больш рэзультатыўнымі на падачы, даволі ўпэўнена адчувалі сябе ў абароне і ў мностве гульнявых сітуацый дамінавалі ў нападзенні. Атакуючыя ўдары не заўсёды былі трапнымі, але спартсменам з першай гарадской школы ўдалося забяспечыць сабе перавагу і планамерна давесці лік да перамогі з лікам 2:1 па партыях.
Але галоўная перамога, безумоўна, была за спортам. Атрымаць асалоду ад гульні на свежым паветры, калі пад босымі нагамі белы пясок, а ад вады цягне прыемнай прахалодай – цудоўнае і карыснае баўленне вольнага часу ў летні сезон.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о