У рамках Дня бяспекі на водах спецыялісты раённай арганізацыі ТВВод сустрэліся з вучнямі гімназіі горада Петрыкава, супрацоўнікамі РАНС.
Петрыкаўскія выратавальнікі ў чарговы раз нагадалі прысутным пра тое, якую небяспеку тоіць у сябе вада. Асабліва гэта актуальна напярэдадні адкрыцця купальнага сезону.
У час сустрэчы было адзначана: плаванне, купанне і розныя водныя віды спорту – усё гэта выдатныя спосабы адпачыць. Аднак вада можа быць і небяспечнай. Дзеці, не маючы належнага навыку плавання і нагляду дарослых, могуць патрапіць у непрадказальную сітуацыю. Плынь ракі, глыбіня, расліннасць могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку. Важна памятаць, што вада не даруе памылак, таму бяспека павінна быць на першым месцы.
Старшыня раённай арганізацыі ТВВод Аляксандр Трухановіч асаблівую ўвагу надаў інфармацыі пра месцы, забароненыя для купання, правілах наведвання рэк, сажалак, азёр.
У час мерапрыемства былі прадэманстраваны і адпрацаваны практычныя навыкі па аказанні неабходнай дапамогі пацярпелым на водах.
Святлана СОБАЛЕВА, фота прадастаўлена раённай арганізацыяй ТВВод.
Оставить комментарий