Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер упэўнены, што пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, які па выніках рэферэндуму 2022 года атрымаў канстытуцыйны статус, з’яўляецца ўніверсальнай пляцоўкай, якая дае магчымасць ахапіць розныя пункты гледжання, абмеркаваць актуальныя пытанні і задаць тон далейшаму прадуктыўнаму руху ў маштабах усёй дзяржавы.
– Сёння гэта ўнікальны орган народаўладдзя, калектыўны гарант стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Перад дэлегатамі VII Усебеларускага народнага сходу стаіць няпростая задача – паўдзельнічаць у вызначэнні курсу знешняй і ўнутранай палітыкі краіны, па якім Беларусь будзе паспяхова рухацца наперад у бліжэйшыя 5 гадоў. Самае галоўнае, каб гэты шлях быў накіраваны на захаванне канстытуцыйнага ладу, пераемнасці пакаленняў і згоды ў грамадстве.
Што да праекту Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады, то дакументам прадугледжаны актыўны ўдзел прадпрыемстваў і арганізацый у ажыццяўленні шэрагу дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм.
Удзел у рэалізацыі такіх праграм служыць магутным каталізатарам эканамічнага росту, прыцягнення інвестыцый і мадэрнізацыі ключавых галін эканомікі не толькі рэгіёна, але і краіны ў цэлым. Што ў сваю чаргу стварае ўмовы для вырашэння галоўнай задачы будучай Пяцігодкі якасці — павышэнне ўзроўню дабрабыту розных слаёў нашага грамадства, кардынальнае паляпшэнне якасці прапанаваных паслуг у адукацыі, ахове здароўя, сацыяльным забеспячэнні, стварэнне спрыяльных умоў для павышэння якасці жыцця кожнага грамадзяніна краіны, — адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о