Аграгарадок Пціч стаў пляцоўкай для дыскусіі, прысвечанай ролі дэпутацкага корпусу ў вырашэнні надзённых пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва.
Сустрэчу з вяскоўцамі правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты раённага і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Асноўнае пытанне, вынесенае на абмеркаванне, было сканцэнтравана на тым, як народныя абраннікі могуць найбольш эфектыўна ўплываць на паляпшэнне якасці жыцця ў сваіх населеных пунктах. Старшыня райсавета падкрэсліў, што дэпутаты – гэта не проста прадстаўнікі ўлады, а перш за ўсё голас народа, які павінен быць пачуты на ўсіх узроўнях.
– Дэпутат – гэта не толькі мандат, але і вялікая адказнасць. Кожны з нас павінен быць у курсе праблем, якія хвалююць людзей, і прыкладаць максімум намаганняў для іх вырашэння. Гэта датычыцца самых розных сфер: ад добраўпарадкавання тэрыторый і якасці дарог да сацыяльнага абслугоўвання і развіцця інфраструктуры, – падкрэсліў Віталій Уладзіміравіч
Віталій Пілер адзначыў, што пытанне ўзаемадзеяння ўлады і насельніцтва знаходзіцца ў полі зроку не толькі раённага, але і абласнога Савета дэпутатаў, а таксама Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Гэта сведчыць пра тое, што на самым высокім узроўні разумеюць важнасць эфектыўнай працы дэпутатаў, на месцах.
Так, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава звяртаючыся да народных абраннікаў адзначыла: “Людзі павінны верыць вам, верыць уладзе ў краіне, а мы праз вас бачым сітуацыю і шляхі яе вырашэння”. Гэтыя словы – своеасаблівы напамін пра адказнасць, якая ляжыць на дэпутатах, бо менавіта праз іх працу, праз здольнасць чуць і разумець патрэбы людзей, фарміруецца давер да ўлады.
Другая частка сустрэчы ў Пчічы нясла фармат жывога двялогу. Дзейнасць старат вёсак, праца мясцовага ФАПа, магчымасці выязнога гандлю, замацаванне маладых спецыялістаў у сельскіх населенных пунктах, якасць пітной вады, перавагі электраацяплення, перспектывы развіцця паслуг сувязі ў Пчічы – не поўны спіс “паднятых” пытанняў. Таксама жыхары аграгарадка мелі магчымасць непасрэдна звярнуцца да старшыні райсавета.









Оставить комментарий